viasna on patreon

"Іншапланецяне вырашылі, што я мушу застацца без лістоў". Вясноўцу Уладзю Лабковічу блакуюць ліставанне

2022 2022-02-01T23:33:38+0300 2022-02-02T09:47:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/labkovich1611.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзняволены юрыст "Вясны" і каардынатар кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, які ўтрымліваецца за кратамі амаль сем месяцаў, даслаў ліст з СІЗА-1 ад 25 студзеня. У ім ён піша, што лісты да яго амаль не даходзяць, хоць і ведае, што яму пішуць родныя, калегі і неабыякавыя людзі. Таксама Уладзь распавядае, што ўжо два тыдні (з 11 студзеня) спіць толькі па дзве гадзіны ў суткі, а галава бесперапынна баліць ужо месяцы тры. У лісце праваабаронца дзеліцца ўражаннямі ад прачытанай кнігі. 

Уладзімір Лабковіч
Уладзімір Лабковіч

"Іншапланецяне вырашылі, што я мушу застацца без лістоў"

«Лісты не даходзяць зусім. Іншапланецяне вырашылі, што я мушу застацца ў гэтай касмічнай бездані і цемры без лістоў. Мне трапляе толькі па аднаму лісту ад мамы і Ніны [жонкі]. Вось ужо два тыдні [прайшло] з апошняга ліста ад іншых (з 11 студзеня). І вось мы стаім і ўзіраемся ў чорную дзіру і спрабуем дакрычацца. Але ў гэтай дзіры знікае ўсё: мары, надзеі, час, цяпло».

"Нам падаецца, што расстраляныя паэты – гэта не пра нас, таму мы губляем усё"

Праваабаронца распавядае, што дачытаў кнігу "Прэм'ера" Андруся Горвата, але яму яна не спадабалася і ён тлумачыць, чаму:

"Ведаеш, мне не спадабалася. Затое яшчэ раз пераканаўся, што па-беларуску пішуцца толькі пра гэтую нашую тугу і дрыгву. Пра безнадзейнасць і адзіноту. Калі нам так хочацца ў Парыж, але замест яго – вёска "Прудок". Безнадзейная і заснежаная. І як бы пра гэтую нашую катастрофу не пісалася іранічна, але ўсё роўна атрымліваецца апісанне жахлівае і змрочнае. Наша мова, нашы словы заўсёды пра безнадзейнасць. Нават, калі спакойна, мы ведаем, ад набліжаецца да нас. Так было заўсёды. Прынамсі, апошнія 500 год.

А яшчэ такі твор мог быць напісаны толькі ў 2019 годзе. Гэта наш пастаянны цыкл гібелі Атлантыды. Нашыя 2004-2020 годы – гэта 20-я ХХ стагоддзя. Яшчэ няма расстраляных паэтаў, а беларуская ўлада выглядае збольшага сваёй: "Жыць можна". Улада пасля грамадзянскай вайны напужалася і сама стала чалавечай. Як і ў нас. Таму і музыка, і прэмія Гедройца, і тэматычныя крамы, і БНР-100. Таму і Горват, і Марціновіч. Нам падаецца, што расстраляныя паэты – гэта не пра нас. І мы губляем цярплівасць, вядземся на чужыя правакацыі. Таму губляем усё. Наша Атлантыда тоне. Нам бы яшчэ дзесяць год, але не. Гэта не пра нас. Наша гісторыя заўсёды сканчваецца ў Курапатах. Зараз будзе тое ж самае: "... коридоры кончаются стенкой".

Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:

  • СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
  • СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Таццяна Ласіца)  
  • ПК-3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Леаніду Судаленку)

Паўгода ў няволі. Распавядаем, што цяпер вядома пра трох зняволеных вясноўцаў

Што распавядаюць родныя пра зняволеных вясноўцаў, як іх сем'і сустрэлі Новы год без блізкіх і што самі праваабаронцы пішуць на волю – чытайце ў нашым матэрыяле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства