viasna on patreon

Жыхара Мінска асудзілі за ўдзел у пратэстных акцыях. Сілавікам яго “здаў” былы прыяцель

2022 2022-02-01T11:10:00+0300 2022-02-01T16:00:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dom_pravasuddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Суд Ленінскага раёна Мінска разгледзеў крымінальную справу кіроўцы аднаго з сталічных прадпрыемстваў Барыса С., абвінавачанага ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.

Па матэрыялах абвінавачання, Барыс С., знаходзячыся 9 жніўня 2020 года на перакрыжаванні вуліцы Ціміразева і праспекта Машэрава ў Мінску,  прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і тым самым груба парушаў грамадскі парадак. На неаднаразовыя заклікі супрацоўнікаў міліцыі аб супрацьпраўнасці дзеянняў пратэстоўцаў не рэагаваў, замінаў пры гэтым працы грамадскага транспарту.

Другі эпізод у справе – удзел у адным з дваравых маршаў восенню 2020 года.

Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў банальны данос аднаго з ягоных былых прыяцеляў, які ўбачыўшы ў Інстаграме ягонае фота на фоне пратэстнай акцыі, пераслаў яго праз нейкі час у міліцыю.

Барыса выклікалі ў РАУС і прымусілі паказаць ягоныя акаўнты ў сацыяльных сетках, у выніку чаго знайшлі пару фотаздымкаў з акцый. Пасля гэтага С. абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП РБ) і пакаралі адміністрацыйным арыштам на 14 сутак, якія ён адбываў на Акрэсціна з 25 чэрвеня па 9 ліпеня 2021 года.

Праз досыць працяглы час, 11 кастрычніка 2021 года, С. затрымалі на 10 сутак па непасрэдным падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства.

Затым прад’явілі абвінавачанне па ч.1 арт 342 Крымінальрнага кодэкса і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

Судовае пасяджэнне пачалося 28 снежня.

Камунальнае прадпрыемства “Мінсктранс” вылучыла ў судзе матэрыяльныя прэтэнзіі за ўрон, які панёс грамадскі транспарт у выніку спынення руху: па першым эпізодзе – 3 600 рублёў, па другім – 1 200 рублёў. Агулам – крыху больш за 4 800 рублёў.

Барыс прыняў рашэнне аплаціць пазоў да вынясення прысуду, каб “застацца на волі” і ўтрымліваць сям’ю. У яго на ўтрыманні – непаўнагадовае дзіця.

Прысуд быў абвешчаны 29 снежня.

С. прызналі вінаватым і пакаралі абмежаваннем волі тэрмінам на два гады без накіравання ў установу адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Ён  лічыць, што пры вынясенні прысуду спрацавала дабраахвотнае пагашэнне матэрыяльнага пазову.

Прысуд уступіў у законную сілу, наклаўшы пры гэтым істотныя абмежаванні на звыклы лад жыцця асуджанага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства