viasna on patreon

За каментар у бок дзевяці супрацоўніц АМАП мінчуку прысудзілі два гады "хіміі"

2022 2022-01-21T19:20:40+0300 2022-01-21T21:32:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-frunzenski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

20 студзеня 2022 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў 28-гадовага Максіма Галко вінаватым паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса. Яго асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі”. Справу разгледзеў суддзя Андрэй Млечка.

Яго прызналі вінаватым у тым, што 18 сакавіка 2021 года ён абразіў дзевяцярых супрацоўніц АМАП. Згодна з тэкстам абвінавачання, ён хацеў “прычыніць шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады, яе прадстаўнікам, гонару і годнасці іх асобы”: выклаў пад публікацыяй каментар у непрыстойнай форме. Згодна з экспертызай, па змесце ён быў абразлівым і ўтрымліваў ненарматыўную форму маўленчага выказвання. У МУС паведамлялі, што Галко "выявіў у дэструктыўным Telegram-канале фатаграфію дзяўчат у форме і напісаў пад ёй фразу, якая прыніжае іх гонар і годнасць". Таксама праваахоўнікі паведамлялі, што паводле слоў абвінавачанага, ён пакінуў абразлівы каментар пад інфармацыйным уздзеяннем інтэрнэт-крыніц пратэснага характару.

Суддзя Андрэй Млечка. Фота: tfb.by
Суддзя Андрэй Млечка

Акрамя двух гадоў “хіміі”, Млечка прысудзіў канфіскаваць у яго мабільны тэлефон. Таксама суд задаволіў пазовы васьмі пацярпелых супрацоўніц АМАП аб кампенсацыі маральнай шкоды. Максім Галко мусіць выплаціць на карысць кожнай пацярпелай па 500 рублёў – усяго 4000 рублёў.

Вядома, што Максіма затрымлівалі 23 верасня 2021 года. Ён працаваў на аўтамыйцы. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства