viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-01-18T17:14:05+0300 2022-02-08T15:15:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

(А анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 18 студзеня:

Хроніка: Якімі былі рэпрэсіі мінулага тыдня? Праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі не выйшаў на волю, затрыманне за каментары наконт сітуацыі ў Казахстане, ціск на зняволеных па палітычных артыкулах і дзіўная гісторыя затрымання Таццяны Насковай у Жлобіне: падазравалі ў “крадзяжы кашалька”, але цікавіў мабільны тэлефон.

Асоба: Праваабаронца і журналіст Сяржук Сыс распавядае пра эміграцыю, важнасць псіхападтрымкі і працу "Вясны".

Крымінальны пераслед: Прысуды па дыфамацыйных артыкулах апошняга часу. Як фраза, сказаная на ютуб-канале, дзе ўсяго 8 падпісантаў, можа пераўтварыцца ў калонію?

Каментар: Пісаць лісты палітвязням штодня на працягу некалькіх месяцаў…  У Глеба Сандраса гэта атрымліваецца, бо ён удзельнічае ў асабістым чэленджы. Як ён працуе?

У музычных паўзах — NIZKIZ, Palina feat. Ketevan, Вольны хор і Лявон Вольскі, Pomidor/OFF, TryNici.

*Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2022-01-18_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства