Палітвязня са Жлобіна Марка Васількова прысудзілі да "хіміі"
У судзе Жлобінскага раёна 17 студзеня вынесены прысуд палітвязню Марку Васількову, абвінавачанага ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергеевіч.
Марка Васількова затрымалі 5 лістапада 2021 года ў Жлобіне. Да суда ён ўтрымліваўся ў СІЗА №3 Гомеля.
Марк навучаецца ў адной са сталічных ВНУ, атрымлівае другую вышэйшую адукацыю. Пад час судовага працэсу зачытвалі выдатныя характарыстыкі з месцаў працы і вучобы.
Сваю віну прызнаў часткова.
Пагадзіўся з тым, што прысутнічаў на плошчы горада 10 жніўня 2020 года, але ніякіх парушэнняў закона сваёй прысутнасцю ён не рабіў. У судзе сведкі яго апазналі па фота і відэа сведкі.
Суд прызнаў яго вінаватым і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на паўтары гады.
Васількова вызвалілі з-пад варты адразу пасля абвяшчэння прысуду.
У Жлобіне працягваюць караць за жнівеньскія падзеі 2020 года: яшчэ двое юнакоў асуджаны да калоніі