viasna on patreon

Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення палітычных зняволеных

2022 2022-01-14T19:25:12+0300 2022-01-14T19:25:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-fanaty-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці

14 студзеня 2022 г.

У сувязі з вынясеннем судом Салігорскага раёна Мінскай вобласці прысуду па крымінальнай справе, звязанай з абвінавачваннем удзельнікаў пратэсных акцый па палітычных матывах у супраціве з ужываннем гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 363 КК, у адносінах да Паўла Крашакова, Кірыла Рамашко, Данііла Басяка, асуджаных да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам на 2,5 года, і Ігната Ігнацені, асуджанага да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам на 3 гады, яшчэ раз пацвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый ад 16 студзеня 2021 года, мы адзначаем наступнае:

мірныя сходы грамадзянаў павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, і міліцыя не павінна прадпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзення. Гвалтоўнае спыненне сходаў і ўжыванне фізічнай сілы, а тым больш спецыяльных сродкаў і зброі да пратэстоўцаў, павінна ажыццяўляцца толькі як крайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзянаў.

Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў дачыненні да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту “ў адказ” з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжкасці прычыненай шкоды здароўю і намеру на прычыненне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку па незаконным загадзе (неабходная абарона).

Акрамя таго, адзначаем, што пры наяўнасці палітычных матываў уладамі ўжываецца пазбаўленне волі ў парушэнне права на справядлівы судовы разгляд, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі. У прыватнасці, у дачыненні да паказаных абвінавачаных неаднаразова парушалася прэзумпцыя невінаватасці і публікаваліся звесткі, якія ганяць іх і ствараюць уяўленне як пра грамадска небяспечных асобаў.

Таксама адзначаем адсутнасць належнай прававой ацэнкі дзеянняў супрацоўнікаў сілавых ведамстваў на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў перыяд пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года і расследавання актаў катаванняў і іншых забароненых відаў абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў і іншых жыхароў краіны, што надае пераследу асобаў, якія парушылі закон падчас правядзенні акцый пратэсту, рысы селектыўнасці.

Паводле Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў, і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды ці шкоды каму-небудзь, не перашкаджае разглядаць гэтых асобаў у якасці палітычных зняволеных.

Акрамя таго, маніторынг гэтых судовых пасяджэнняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносяцца па такіх жа катэгорыях справаў па-за палітычным кантэкстам.

Працягласць ці ўмовы зняволення па прысудах, вынесеных у дачыненні да ўдзельнікаў пратэсных сходаў, відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватымі.

Усе гэтыя акалічнасці даюць падставы сцвярджаць, што пераслед згаданых асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі яны з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Зыходзячы з гэтага і кіруючыся п. 3.2 (а, b, c, d) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, мы прызнаем палітвязнямі Паўла Крашакова, Кірыла Рамашко, Данііла Басяка і Ігната Ігнаценю і патрабуем:

  • неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівы судовы разгляд і ўхіленні паказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд;
  • вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства