viasna on patreon

Два гады "хіміі" за абразу аршанскага даішніка

2022 2022-01-04T20:29:27+0300 2022-03-24T12:01:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-sud-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

У Оршы 4 студзеня вынесены прысуд Сяргею Парфяненку, якога абвінавацілі у абразе прадстаўніка улады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч.

Да суда Сяргей знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Жыхара Оршы абвінавацілі у тым, што ён свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” ў суполцы "Усатый таракан" пакінуў каментар пра супрацоўніка ДАІ, які спыняў і штрафаваў аршанскіх актывістаў. У прыватнасці, ён дапусціў у каментарах слова "мразь" і некалькі іншых слоў на мяжы цэнзурнасці.
У судовым пасяджэнні 27 снежня Сяргей стаў адмаўляць, што пісаў менавіта ён. Бо дакладна не памятае - даўно было. Казаў аб тым, што з яго акаўнта мог напісаць і нехта іншы.

Пра прынцыповасць пацярпелага супрацоўніка ДАІ ў Оршы вядома, што аднойчы ён нават роднага бацьку пазбавіў права кіравання аўтамабілем і аштрафаваў.

Суд прызнаў Парфяненку вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

У якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды ён павінен выплаціць супрацоўніку ДАІ 1750 рублёў.

Сяргей Парфяненка мае намер абскардзіць судовы вырак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства