viasna on patreon

Новыя суткі, ператрусы, абвінавачанні: хроніка пераследу 28-29 снежня Дапоўнена

2021 2021-12-29T13:20:06+0300 2021-12-30T18:51:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziamchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Дзямчук

Аляксандр Дзямчук

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца напрыканцы года. 28 і 29 снежня па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

28 снежня

Новыя 15 сутак дырэктару Ахоўскага ДК

Дырэктару сельскага ДК Аляксандру Дзямчуку, які абараняў дрэвы ў вёсцы Ахова прысудзілі яшчэ 15 сутак за «непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы» паводле арт.24.3 КаАП.


Палітзняволенаму журналісту Свабоды Алегу Груздзіловічу выставілі абвінавачванне

Яму ставяць у віну ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, калі яго, як журналіста, ужо пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі.

Па інфармацыі Свабоды, журналіст сказаў следчаму, што віны за сабой не прызнае: ён не прымаў удзелу ў акцыі, а быў на ёй журналістам, вёў адтуль рэпартаж і хоць ужо не меў акрэдытацыі, але на той момант быў пазаштатным супрацоўнікам газеты «Народная воля».


Ператрус у жонкі зняволенага Арцёма Анішчука

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі на працы Вольгу Анішчук — жонку асуджанага фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца». Вядома, што яе павезлі ў будынак ГУБАЗіКа на вуліцы Рэвалюцыйнай.

Раніцай яна паведаміла, што ёй тэлефанаваў следчы з Магілёва і хацеў, каб яна дала паказанні супраць Арцёма: «Сказаў, нібыта за абразу ў сеткі інтэрнэт». Па словах следчага, Вольга праходзіць сведкай па справе.

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа правялі ператрус у кватэры Анішчукоў у сувязі з узбуджанай супраць Арцёма крымінальнай справы па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза міліцыянта).

Дома вынялі стары тэлефон Арцёма, які больш за года ўтрымліваецца за кратамі, і тэлефон Вольгі.

Пасля допыту жанчыну адпусцілі на волю.


Паўлу Вінаградаву прад'явілі абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу за пост у Facebook

Пра гэта паведамляе ягоная жонка Святлана Вінаградава.

  • Артыкул 130 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці;
  • Артыкул 367 — Паклёп на прэзідэнта;
  • Артыкул 342 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Перастаў адкрывацца сайт zautra.by

На дадзены момант сайт недасяжны як для карыстальнікаў з Беларусі, так і з-за мяжы.


29 снежня

Эдуарду Бабарыку прад'явілі новыя абвінавачанні

Паводле інфармацыі, Эдуарда абвінавачваюць у распальванні варожасці і арганізацыі масавых беспарадкаў — яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Статус палітвязня па крымінальнай справе, звязанай з меркаваным ухіленнем ад выплаты падаткаў, застаецца невядомым.

Новыя затрыманні

У Мінску супрацоўніцы МТБ-банка Іна і Валерыя Глінскія затрыманыя ГУБАЗіК  за «зліў» дадзеных міліцыянтаў. Паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса таксама затрыманая Дар'я Ціханава.

Інфармацыя будзе дапоўненая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства