Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).
(А анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 28 снежня:
Каментар эксперта: 21 снежня беларускія дэпутаты ў двух чытаннях прынялі папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных арганізацыях: палітычных партыях, грамадскіх і рэлігійных аб'яднаннях, фондах. І тут усё так проста — бо такая адказнасць ужо існавала ў Беларусі, а потым была адменена ў 2019 годзе. Прадстаўнікі праваабарончага цэнтра “Вясна”, якога пазбавілі рэгістрацыі яшчэ ў 2003 годзе, ніколі не траплялі пад такі пераслед, але брат Луіджы, які дапамагаў бяздомным, чамусьці трапіў… Пра мінулыя практыкі і пра тое, што чакае нас у аднаўленні — распавядае юрыст “Вясны” Павел Сапелка.
Падзея: Памяці Сяргея Гоўшы… Пайшоў з жыцця праваабаронца “Вясны” з Баранавіч Сяргей Гоўша. Якім ён быў чалавекам і што кажуць пра ягоную асобу тыя, хто яго ведаў? У рубрыцы пачуем і голас Гоўшы з інтэрв’ю, запісаным пры яго жыцці, — праваабаронца ўласна распавядае, як змагаўся са зменамі ў Канстытуцыі РБ яшчэ ў 90-х гадах.
Асоба: Ігар Банцар цяпер былы палітвязень — ён цалкам адбыў свой тэрмін у ПУАТ. Пра тое, як там жылося, пра эмоцыі пасля вызвалення і параўнанне рэальнасці з Оруэлам — распавядае сам Ігар Банцар.
У музычных паўзах успомнім дзень Калядаў, калі пайшоў з жыцця праваабаронца Сяргей Гоўша, і паслухаем перадкалядныя рэлізы гуртоў Стары Ольса, МУТНАЕВОКА, НаГуаль і Navi Band.
*Аўдыязапіс выпуску: