viasna on patreon

Злату Януковіч пакаралі трыма гадамі "хіміі" за счэпку 10 жніўня мінулага года Дапоўнена

2021 2021-12-24T11:32:59+0300 2021-12-25T12:48:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/janukevich-zlata-2.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Злата Янукевіч. Фота: Вольга Шукайла

Злата Янукевіч. Фота: Вольга Шукайла

У судзе Ленінскага раёна 24 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да студэнткі 3 курса хімічнага факультэта БДУ Златы Януковіч.  Студэнтку вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 артыкула 342 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.

Студэнтку вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 артыкула 342 КК РБ).

Злату Януковіч затрымалі 13 кастрычніка, а пазней на праўладных каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з ёй.

Да суда яна ўтрымлівалася ў СІЗА №1 Мінска.

Злата стала вядомай пасля фота, якое было зробленае 10 жніўня 2020 года на Нямізе журналісткай Вольгай Шукайла, якое хутка разляцелася па інтэрнэце і стала адным з сімвалаў жаночага пратэсту.

Згодна абвінавачання, Злату вінавацяць у закліках да актыўнага ўдзелу ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, падбухторванні іншых да супрацьпраўных дзеянняў, публічным выказванні сваіх грамадска-палітычных поглядаў, спалучаным з відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады, а таксама ў парушэнні спакою грамадзян, якія выявіліся ў публічным выкрыкванні лозунгаў, здзяйсненні гучных воплескаў рукамі.

“Перашкаджала руху грамадскага транспарту, дзейнічаючы сумесна і па папярэдняй змове з групай неўстаноўленых асоб, рухалася па праезнай часткі ў счэпцы локцямі з людзьмі”.

Хрысціянскі актывіст Сяргей М., які здолеў патрапіць на судовае пасяджэнне, эмацыйна паведаміў пра суд на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

“ Калі зачытвалі характарыстыкі, было відавочна, што Злата - вельмі станоўчы чалавек, разумніца, выдатніца, памочніца. Скончыла гімназію з балам 9.6. Актыўна ўдзельнічала ў розных грамадзкіх ініцыятывах. Залаты фонд беларускай моладзі.

Злата прызнала, што 10 жніўня 2020 года знаходзілася ў раёне праспекта Пераможцаў у раёне дзевяці гадзін вечара. Выходзіла на дарогу і пастаяла там некалькі хвілін трымаючыся за рукі жанчын.

Прасіла праявіць літасць. Казала, што двух месяцаў у зняволенні ёй хапіла ... з нагоды пакаяннага відэа, якое з'явілася неўзабаве пасля затрымання, высветлілася, што яно было запісана ледзь не пад дыктоўку супрацоўнікаў органаў”.

У працэсе прысутнічала прадстаўнік Мінсктранса, якая прад'явіла Злаце матэрыяльны пазоў за ўсе выпадкі, калі быў перакрыты рух грамадскага транспарту ў  той дзень у горадзе Мінску. Гэта каля 22 000 рублёў.

Пад час спрэчак, адвакат налічыла мноства нестыковак у справе і папрасіла апраўдаць Злату.

Пракурор паведаміў, што падстаў для вызвалення ад крымінальнай адказнасці няма і, улічваючы чыстасардэчнае прызнанне віны, вынес прапанову пакараць яе абмежаваннем волі ў выпраўленчай ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Прысуд: Усё, што прасіў пракурор, суддзя задаволіла - абмежаваннем волі ў выпраўленчай ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Матэрыяльны пазоў "Мінсктранса" задаволіць у поўным аб'ёме. Злату адпусцілі на 10 сутак пад падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства