viasna on patreon

Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і аблаяла Лукашэнку – 2 гады «хіміі»

2021 2021-12-22T18:32:00+0300 2021-12-22T18:50:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/telephone.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
За абразу Лукашэнкі па тэлефоне - 2 гады "хіміі"

За абразу Лукашэнкі па тэлефоне - 2 гады "хіміі"

20 снежня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна разгледзеў справу Алы Ціхаміравай.

Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Іна Паўлоўская. Абвінавачаная – 54-гадовая мясцовая жыхарка Ала Ціхамірава. Жанчыне выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 368 – «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Сёлета, 17 кастрычніка, Ала Ціхамірава патэлефанавала з хатняга тэлефона ў «102» і нецэнзурна аблаяла Лукашэнку. Па факце публічнай абразы кіраўніка дзяржавы Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да Алы Ціхаміравай крымінальную справу па ч. 1 арт. 368. Жанчыну знайшлі і арыштавалі. Пад вартай абвінавачаную пратрымалі да суда.

Следства выявіла, што ў момант здзяйснення злачынства жанчына была нецвярозай і што падобныя ўчынкі Ала Вячаславаўна здзяйсняла ўжо не аднойчы. Паводле звестак, якія ёсць у следства, толькі цягам гэтага года жанчына больш за сто разоў без патрэбы тэлефанавала ў міліцыю, у тым ліку ў нецвярозым стане, чым «ускладняла працу праваахоўнікаў і замінала іншым грамадзянам да іх звяртацца».

Падчас судовага пасяджэння абвінавачаная цалкам прызнала сваю віну, пасля чаго суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прызнаў Алу Ціхаміраву вінаватай у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і прысудзіў яе «да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу».

Рашэнне суда пакуль не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана. Пасля абвяшчэння прысуду Алу Ціхаміраву вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства