viasna on patreon

Студэнта БДУІР Ніканава пакаралі трыма гадамі абмежавання волі

2021 2021-12-22T13:27:27+0300 2021-12-22T14:12:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nikanau-ivan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Ніканаў

Іван Ніканаў

У Ленінскім судзе Мінска 22 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе студэнта БДУІР, палітвязня Івана Ніканава. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 артыкула 342 КК РБ).

Іван Уладзіміравіч Ніканаў — студэнт БДУІР, быў затрыманы 12 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. справа заведзена на Івана за яго ўдзел у акцыі пратэсту 25 кастрычніка 2020 года.

Да суда Ніканаў утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

На першым судовым пасяджэнні 20 снежня былі вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы, адбыліся судовыя спрэчкі.

Дзяржабвінаваўца запрасіў тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).

Суд прызначыў Ніканаву пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Ён вызвалены ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства