viasna on patreon

Абвінавачанне Алесю Пушкіну, звальненне выкладчыкаў у Полацку: хроніка пераследу ў Беларусі 22 снежня     Дапоўнена

2021 2021-12-22T13:11:41+0300 2021-12-23T09:36:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pushkin_na_vystave.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца напрыканцы года. 22 снежня па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошніяфакты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Алесь Пушкін. Фота: ПЦ

Следчы камітэт скончыў расследаванне ў дачыненні да Алеся Пушкіна

Мастаку Алесю Пушкіну пагражае да 12 гадоў турмы. Яму прад'явілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 ("наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб") і арт. 370 ("здзек над дзяржаўнымі сімваламі").

"Устаноўлена, што Пушкін выконваў і размяшчаў у адкрытым доступе партрэты памагатых нацысцкіх злачынцаў у вобразе беларускіх патрыётаў і гераічных асоб. Абвінавачаны разлічваў на давер гледачоў да мастака, тым самым паставіў на адзін узровень сапраўдных герояў і здраднікаў, а таксама падвергнуў сумневу рашэння Міжнароднага ваеннага трыбунала, якія не маюць тэрміну даўнасці " - каментуе сваю пазіцыю СК.

Да матэрыялаў справы далучаны заключэнні больш за 40 экспертных даследаванняў.


Фрылансер «Свабоды» Андрэй Кузнечык дагэтуль не выйшаў на волю

Журналіста Андрэя Кузнечыка дагэтуль не вызвалілі. Родныя і адвакат не ведаюць, дзе ён і па якой справе.

Фрылансер «Свабоды» Андрэй Кузнечык павінен быў выйсці з ізалятара на Акрэсціна яшчэ 15 снежня. У гэты дзень скончыўся другі ягоны 10-суткавы арышт.

Аднак вось ужо тыдзень ні родным, ні адвакату журналіста не даюць інфармацыі, дзе і ў сувязі з чым утрымліваюць Андрэя, піша БАЖ.


З Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па палітычных матывах за апошнія дні звольненыя дацэнты Уладзімір Лоба, Віктар Якубаў, Ігар Бортнік. Першы пайшоў у стачку, другі сядзеў на сутках, прычына звальнення апошняга невядомая. Таксама звольнілі былога прарэктара па навуцы Глухава.


Скончылася расследаванне па справе Аляксандра Івуліна

Як сцвярджае СК, журналіст са жніўня 2020 па сакавік 2021 года на сваім ютуб-канале размяшчаў відэа «з мэтай вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, стварэнне негатыўнай ацэнцы дзейнай улады і дыскрэдытацыі Беларусі на міжнароднай арэне».

Акрамя таго, Івулін нібыта схіляў іншых да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і сам удзельнічаў у іх, «длительно и упорно нарушая общественное спокойствие».

Дзеянні Івуліна кваліфікаваныя па ч.1 арт. 342  КК РБ (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён застаецца пад вартай.

Справу перадалі пракурору для перанакіравання ў суд, піша "Наша Ніва".


Сёння амапаўцы затрымалі Паўла Вінаградава, ён падазраваны па крымінальнай справе

Павел Вінаградаў. Фота Еўрарадыё.

Рукі за спінаю звязаныя, вынеслі замок у брамцы. Падазраваны па 2 артыкулах — 367 і 130» – напісала ў фэйсбуку ягоная жонка Святлана Вінаградава.

Артыкул 130  — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці;

Артыкул 367 — Паклёп на прэзідэнта.


На ПІншчыне затрыманы Дырэктар Дома культуры

Зранку 22 снежня да сельскіх могілак у вёсцы Ахова прыехала аўтавышка. Напярэдадні камунальнікі спілавалі тут стогадовы дуб. Але засталіся яшчэ два, узрост якіх — каля 300 гадоў, піша «Еўрарадыё». Сабраліся мясцовыя жыхары, каб абараніць дубы на могілках, якім па 200-300 гадоў.  На могілкі прыехаў АМАП і службы ДАІ, затрымалі дырэктара Дома культуры Аляксандра Дзямчука. Ён збіраў подпісы і выступаў за захаванне дрэваў.


Украінскую блогерку Лілію Багіраву не пусцілі ў РФ праз тое, што яна здымала фільм пра падзеі ў Беларусі. Ёй забаронена перасякаць мяжу Беларусі (праз дамоўленасці між краінамі – і РФ) да 2026 года.

Акрамя таго, як сцвярджае Багірава, на яе ў Беларусі завялі крымінальную справу.


Абласны суд у Горадні ліквідаваў аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ». Абʼяднанне праіснавала 26 гадоў.

Яго заснавалі ў 1995 годзе маладыя гісторыкі, правазнаўцы, філолагі. Яны імкнуліся змяніць да лепшага сістэму адукацыі і падрыхтоўкі навуковых кадраў, настаўнікаў у нашай краіне.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства