viasna on patreon

Шчучын: Палітвязню блогеру Vadimati прысудзілі тры гады калоніі

2021 2021-12-21T10:44:36+0300 2021-12-21T10:49:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vadimati-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Ермашук (блогер Vadimati)

Вадзім Ермашук (блогер Vadimati)

У судзе Шчучынскага раёна 21 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Вадзіма Ермашука (блогер Vadimati). Яго абвінавацілі у абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).

Працэс вёў суддзя Дзмітрый Ціунчык.

Гарадзенца Вадзіма Ермашука, вядомага як блогер Vadimati, затрымалі 16 жніўня гэтага года ў Шчучыне, куды ён паехаў здымаць ролік. На наступны дзень у яго дома прайшоў агляд, і яго асудзілі на 25 сутак арышту па арт. 24.23 КаАП — нібыта за заклікі ўдзелу ў масавым мерапрыемстве. Затым яго асудзілі яшчэ на 15 сутак. 

17 верасня стала вядома, што на блогера ўзбудзілі дзве крымінальныя справы: па арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». 

24 верасня Ермашука змясцілі пад варту. 

Падставай для завядзення спраў паслужылі два выказванні блогера.

Паводле матэрыялаў справы, Вадзім Ермашук летась у жніўні і верасні нібыта выкладаў допісы ў сацыяльных сетках, у якіх абразіў Лукашэнку подпісам пад фота кшталту: «нелегітымны прэзідэнт».

Таксама паводле матэрыялаў справы, 16 жніўня 2021 году Вадзім Ермашук на аўтазапраўцы ў Скідзелі ўзяў у рукі маленькі дзяржаўны сцяжок, які прадаваўся ў краме, і назваў яго «анучкай» са словамі, што «надта дорага каштуе кавалачак анучкі».

Абвінавачанне запрасіла для блогера Vadimati тры гады калоніі

17 верасня стала вядома, што на блогера ўзбудзілі дзве крымінальныя справы: па арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў».

На судзе Вадзім Ермашук адмовіўся даваць паказанні.

На пытанні суддзі не адказваў. Сваю віну не прызнаў ні па адным артыкуле.

Са словаў відавочцы, Вадзім трымаецца бадзёра на судзе. Таксама на судзе выступілі два супрацоўнікі Шчучынскага РАУС у ролі сведкаў па справе. З іхніх словаў, яны даведаліся, што ў Шчучын едзе блогер, які крытыкуе беларускую ўладу.

Вадзімаці адзначыў падчас суду, што ніколі не дзяліў беларусаў паводле прыхільнасці да сцягоў: дзяржаўнага або нацыянальнага.

24 верасня Ермашука змясцілі пад варту. 

Сёння ў судзе Шчучынскага раёну адбыліся спрэчкі бакоў. Раней блогер адмовіўся даваць паказанні і адказваць на пытанні суддзі.

Дзяржабвінаваўца запытаў для Вадзіма Ермашука (Vadimati) 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Столькі суддзя і прызначыў.

"Мяне знішчаюць на волі, магчыма, мне будзе складана ў турме, але я буду трымацца дзеля вас!",- крыкнуў Вадзім, калі яго выводзілі, піша hrodna.life

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства