viasna on patreon

У Мазыры — новы суд за жнівеньскія падзеі мінулага года: вінавацяць у счэпцы, кіданні камянёў і бутэлек

2021 2021-12-16T08:25:35+0300 2021-12-16T12:07:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazyr-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Мазырскага раёна.

Суд Мазырскага раёна.

У судзе Мазырскага раёна 15 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Мікіты Сілівончыка і Максіма Куксачэнкі, 2003 года нараджэння. Юнакоў абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК) і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Элеанора Ярмоленка, дзяржабвінаваўца – пракурор Пілановіч.

У якасці пацярпелых па справе заяўленыя супрацоўнікі міліцыі Ігар Кедроў, Яўген Васняцоў, Балачук і Падабед.

З матэрыялаў абвінавачвання вядома, што Мікіта Сілівончык разам з Максімам Куксачэнкам увечары 11 жніўня 2020 года прымалі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пры гэтым груба парушалі грамадскі парадак, не падпарадкоўваліся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за камяні ў бок міліцэйскага аўтамабіля

Сяргей Лягун і Юрый Мельчанка разам з іншымі ўдзельнікамі мірнага сходу 11 жніўня кінулі некалькі камянёў у бок аўтазаку вайсковай часткі 5525 унутраных войскаў. Ад нейкага з камянёў у аўтазаку пабілася шкло.

Разам з іншымі асобамі колькасцю больш за 300 чалавек рухаліся ў накірунку гандлёвага цэнтра "ЕўраСпорт", 9-й школы, па бульвары Юнацтва, станавіліся ў счэпку на праезнай частцы дарогі. Таксама у групе з неўстаноўленымі асобамі, кідалі камяні і бутэлькі ў бок супрацоўнікаў міліцыі, палілі аўтамабільныя пакрышкі.

Паводле хадайніцтва пацярпелых судовае паседжанне зрабілі закрытым у сувязі з тым, што “у краіне складаная палітычная сітуацыя, людзі настроеныя супраць супрацоўнікаў МУС, могуць быць раскрытыя персанальныя дадзеныя пацярпелых”.

Усіх прысутных папрасілі выйсці з судовай залы. Працэс працягваецца.

Футбольных заўзятараў з Мазыра прысудзілі да пазбаўлення волі

Прысуд вынесены жорсткі: суддзя Галіна Кніжонак пакарала Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузько, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнку пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму, Кірыла Канапацкага - на тры гады і шэсць месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства