viasna on patreon

Тры гады "хатняй хіміі" прысудзіў суд жыхару Мінска ўдзел у жнівеньскіх падзеях мінулага года

2021 2021-12-04T09:21:37+0300 2021-12-04T09:27:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maskouski_sud_bydynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Маскоўскага раёна Мінска.Ілюстрацыйнае фота.

Суд Маскоўскага раёна Мінска.Ілюстрацыйнае фота.

Суд Маскоўскага раёна Мінска 3 снежня разгледзеў крымінальную справу Сяргея Бяляўскага. Яго абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

Да суда Бяляўскі знаходзіўся на волі, пад залогам, і падпіскай аб нявыездзе.

Яго вылічылі аператыўнікі ў ходзе маніторынгу сацыяльных сетак па фотаздымках, як актыўнага ўдзельніка акцый пратэсту ў Мінску у жніўні 2020 года.

“Груба парушаў грамадскі парадак, выказваў яўнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, якія папярэджвалі, што акцыя несанкцыянаваная, а таксама перашкаджаў руху грамадскага транспарту, выкрыкваў лозунгі і станавіўся разам з іншымі нявысветленымі асобамі ў счэпку," - зачытаў прадстаўнік дзяржабвінавачання ў судзе.

Сваю віну абвінавачаны прызнаў цалкам, раскайваецца ў здзейсненым.

Дзяржабвінаваўца ў ходзе судовых спрэчак запрасіў для Бяляўскага тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Суд так і пастананавіў: пакараць Бяляўскага абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства