viasna on patreon

Жыхара Магілёва, якога вінавацілі ў акце тэрарызму, накіравалі на прымусовае лячэнне Відэа

2021 2021-12-02T12:46:02+0300 2021-12-02T15:31:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-ablsud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі абласны суд. Фота: 6tv.by

Магілёўскі абласны суд. Фота: 6tv.by

У Магілёўскім абласным судзе 1 снежня вынесенае рашэнне па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму) і арт. 130 (распальванне іншый сацыяльнай варажнечы) у дачыненні да мясцовага жыхара Данііла Жарына.

Судовае паседжанне, якое пачалося 26 лістапада, праходзіла ў закрытым рэжыме.

Па папярэдняй інфармацыі, яго вінавацілі ў нападзе на будынак Інстытута МУС у чэрвені 2021 года. Паводле звестак следства, уначы 10 чэрвеня нехта кінуў бутэльку з гаручым рэчывам ва ўваходныя дзверы Магілёўскага інстытута МУС, паведамляў ТГ-канал MAYDAY.

Пазней супрацоўнікі УУС Магаблвыканкама выйшлі на 27-гадовага жыхара Магілёва. Калі верыць следству, у ходзе ператрусу ў яго кватэры знайшлі гаручую вадкасць, рыззё, маскі і вопратку, у якіх, па аператыўнай інфармацыі, малады чалавек здзейсніў злачынства.

magileu-instytut-mus.jpg
Падпаленыя дзверы Інстытута МУС у Магілёве. Фота: СК

Цытуючы затрыманага, прэс-служба МУС заявіла, што мужчына "паддаўшыся радыкальным заклікам у гэтых супольнасцях, вырабіў "кактэйль Молатава” па апублікаванай у інтэрнэце інструкцыі, і кінуў яго ў будынак".

Першапачаткова Магілёўскі міжрайаддзел СК распачаў крымінальную справу па артыкулах "асабліва злоснае хуліганства", "наўмыснае знішчэнне маёмасці агульнанебяспечным спосабам" і "незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых сродкаў".

Аднак пазней, відавочна, дзеянні Жарына кваліфікавалі як акт тэрарызму.

Па інфармацыі Генеральнай пракуратуры Беларусі, з улікам прадстаўленых пракурорам доказаў Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда на падставе арт. 101 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначыла Жарыну прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым наглядам.

Жыхара Магілёва, якога вінавацілі ў акце тэрарызму, накіравалі на прымусовае лячэнне

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства