viasna on patreon

Маці дзвюх дачок з Мазыра суд адправіў у калонію на два гады

2021 2021-11-08T16:18:54+0300 2021-12-23T09:57:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garashyna-iryna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Гарашына. Фота з сацыяльных сетак.

Ірына Гарашына. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Мазырскага раёна 8 лістапада разгледжаная крымінальная справа мясцовай жыхаркі Ірыны Гарашынай. Жанчына была абвінавачаная адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу: арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч.2 арт. 203 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).

Справу разглядала суддзя Валянціна Новікава.

Першае судовае паседжанне прайшло яшчэ 26 кастрычніка.

Паводле хадайніцтва пацярпелага супрацоўніка міліцыі Ропата суд па Гарашынай зрабілі закрытым. Затым у судзе быў абвешчаны перапынак.

Пра крымінальны пераслед Гарашынай праваабаронцам пакуль вядома небагата.

Жанчыну арыштавалі 23 жніўня за тое, што яна пакідала допісы ў тэлеграм-канале «Мозырь 97», які быў прызнаным «экстрэмісцкім». А на першым судовым пасяджэнні абвінавацілі яшчэ ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» (артыкул 342).

Прысуд вынесены жорсткі: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Па другім артыкуле дадалі штраф у памеры 50 базавых велічынь.

У Ірыны Гарашынай засталіся дома дзве дачкі – 7 і 15 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства