viasna on patreon

Яшчэ адзін палітвязень з СІЗА выйшаў на волю – яго асудзілі да трох гадоў "хіміі"

2021 2021-11-02T23:57:03+0300 2021-11-08T09:19:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lozovskii_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 лістапада вынеслі прысуд 28-гадоваму палітзняволенаму мінчуку Дзянісу Лазоўскаму. За ўдзел у акцыі пратэсту пасля выбараў у Мінску суддзя Таццяна Пірожнікава асудзіла яго па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў "хіміі". Пасля двух з паловай месяцаў пад арыштам Дзяніс выйшаў на волю. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор Фёдар Сініцкі.

Палітвязень Дзяніс Лазоўскі ў першыя хвіліны на волі
Палітвязень Дзяніс Лазоўскі ў першыя хвіліны на волі

Дзяніса Лазоўскага абвінавацілі ў грубым парушэнні грамадскага парадку, а менавіта, у тым, што 10 жніўня мінулага года ён блакаваў дарогу счэпкай, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у ладкі. На судзе Дзяніс Лазоўскі віну прызнаў і раскаяўся ў зробленым.

Хлопца затрымалі больш чым праз год пасля падзей – 17 жніўня гэтага года дома пасля ператрусу. Дома знайшлі майку, у якой ён удзельнічаў у акцыі, на тэлефоне былі фатаграфіі з пратэстнай акцыі. Яго ідэнтыфікавалі па фота, дзе ён стаіць у счэпцы на акцыі пратэсту 10 жніўня. Дзянісу прад'явілі абвінавачванне і змясцілі пад варту ў СІЗА-1, дзе ён прабыў да 2 лістапада.

Мінсктранс заявіў пазоў у суме 25 289 рублёў 81 капейку – яго выдзелілі ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Пракурор Фёдар Сініцкі, улічваючы прызнанне віны і чыстасардэчнае прызнанне, запрасіў для Лазоўскага пакаранне ў выглядзе трох гадоў "хіміі". Менавіта такое пакаранне і прызначыла суддзя Таццяна Піражнікава. Дзяніс Лазоўскі быў вызвалены ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства