viasna on patreon

За надпіс "Жыве Беларусь" на прыпынку ў вёсцы мужчыну асудзілі да трох месяцаў арышту

2021 2021-10-08T14:27:12+0300 2021-10-08T14:43:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fit_930_519_false_crop_1080_607_0_39_q90_531041_8d7ea43d087cbf98834da97c4.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя @pravsha.art

Ілюстрацыя @pravsha.art

У судзе Клецкага раёна 7 кастрычніка за надпіс "Жыве Беларусь" на прыпынку "Ляцешын" па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў) да трох месяцаў арышту асудзілі 45-гадовага Сяргея Цімахая.

Паводле абвінавачання, ён, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, 8 чэрвеня 2021 года пакінуў надпіс "Жыве Беларусь" фарбай чорнага колеру на прыпынку ў вёсцы Лецяшын Клецкага раёна. Велічыня літар склала каля 30 сантыметраў. Сума нанесенай шкоды склала 147 рублёў 79 капеек. Надпіс на прыпынку зафарбавалі на наступны дзень 9 чэрвеня.

Абвінавачаны затрымліваўся на трое сутак па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства 9 чэрвеня. Пасля вызвалення з ІЧУ Нясвіж ён адразу кампенсаваў шкоду.

Сам абвінавачаны растлумачыў, што незадоўга да падзей, якія паслужылі падставай для судовага разбору выпіў паўлітра гарэлкі, такім чынам прышчапляўся ад каранавірусу. Сваю віну абвінавачаны прызнаў у поўным аб'ёме.

Сяргей Цімохай раней ніколі не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Выхоўвае траіх дзяцей. Працуе на "Беларускай чыгунцы" ўжо 25 гадоў і за гэты час не зафіксавана ніводнага парушэння працоўнай дысцыпліны. У 2012 годзе абвінавачанаму аб'яўлена падзяка міністра.

У выніку суддзя Віктар Цімошка пастанавіў арыштаваць мужчыну на тры месяцы. Менавіта такое пакаранне запытваў пракурор Клецкага раёна Вадзім Жукоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства