viasna on patreon

Вынесены прысуд мінчуку Кірылу Чарткову: тры гады абмежавання волі — “хімія”

2021 2021-09-30T15:06:41+0300 2021-09-30T17:12:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chartkou_kiryk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кірыл Чарткоў

Кірыл Чарткоў

Суд Ленінскага раёна Мінска 30 верасня вынес прысуд па крымінальнай справе палітвязня  Кірыла Чарткова, якога абвінавацілі у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Юлія Шут, дзяржабвінаваўца – пракурор Вердыш.

Палітвязня Кірыла Чарткова затрымалі 14 жніўня 2021 года, да суда ён быў змешчаны пад варту ў СІЗА №1.

З матэрыялаў следства вядома, што 11 жніўня 2020, прыкладна каля апоўначы, Чарткоў прыняў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, далучыўся да неўстаноўленых асоб і рухаўся па праспекце Пушкіна, Прытыцкага і Кальварыйскай, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў. Выкрыкваў лозунгі і гучна пляскаў далонямі, парушаючы спакой грамадзян. Каля дому №37 на вуліцы Кальварыйскай перагарадзіў рух транспарту.

Сваю віну прызнаў часткова.

У судзе Чарткоў патлумачыў, што 10 жніўня 2020 выйшаў на вуліцу з-за заклікаў у інтэрнэце. З дому пайшоў на Кальварыйскую паглядзець, што адбываецца ў горадзе.

Прызнаўся, што спыніў тралейбус 77, каб саступіць месца хуткай дапамогі. Пастаяў каля хвіліны. Потым, калі кіроўца папрасіў адысці, ён адыйшоў у бок.

Абаронца Чарткова запрасіла прадстаўніка “Мінсктранса”, юрысконсульта Анастасію Кузняцову прадставіць эканамічныя разлікі нанесенай прадпрыемству шкоды.

Спыніў тралейбус 77 маршруту: пракурор запатрабаваў тры гады абмежавання волі і больш за 21 тысячу рублёў кампенсацыі

Абвінавачванне просіць прызнаць па справе грамадзянскім пазоўнікам прадпрыемства “Мінсктранс” і задаволіць матэрыяльную прэтэнзію, звязанаю з парушэннем працы грамадскага транспарту ў памеры 21 667 рублёў 87 капеек.

Дзяржабвінаваўца ў спрэчках сказаў, што дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя правільна. Змякчальных і абцяжарваючых абставін не выяўлена. Прызнаць Чарткова вінаватым і прызначыць тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Аплаціць працэсуальныя выдаткі, звязаныя з вышукам абвінавачанага, у памеры 30 базавых велічынь.

Грамадзянскі пазоўнік дадаў, што ў выпадку прызнання вінаватым спагнаць з яго суму ў памеры 21 тысячу 667 рублёў.

Прысуд: пакараць Кірыла Чарткова абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Матэрыяльны пазоў прадпрыемства “Мінсктранс” у памеры 21 тысячу 667 рублёў разгледзець у межах грамадзянскай судавытворчасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства