Масавыя затрыманні за каментары ў сацсетках: хроніка палітычнага пераследу 30 верасня Дапоўнена
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за чацвер, 30 верасня. Грамадзян па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Праваабаронцам вядома, што ў межах арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса супрацоўнікі КДБ затрымалі каля 50 чалавек. Усе затрыманя знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.
Вядома, што затрыманні адбываліся 29 верасня і, верагодна, звязаныя з каментаваннем у сацсетках пастоў пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ.
Стала вядома, што сярод затрыманых:
- Агіевіч Уладзімір (Брэст)
- Акунёў Анатоль
- Андросінкаў Андрэй
- Анціпенка Арцём
- Антановіч Іна (Гродна)
- Ануфрыенка Сяргей
- Арцюх Ігар (Мінск)
- Астрэйка Віталь
- Асташоў Вячаслаў (Жлобін)
- Асятроў Раман (Гомель)
- Баброўскі Данііл (Мінск)
- Башлакоў Цімур (Гомель)
- Белагалоў Павел (Магілёў)
- Бяленік Павел (Гродна)
- Беражнова Ларыса
- Буканаў Максім
- Вароніна Аліса (вызвалілі)
- Велясніцкі Аляксандр (Столін)
- Гаўрэлік Аляксандр
- Ганчарык Павел (Мінск)
- Гардзійчук Уладзімір (вызвалілі)
- Гладкоўскі Глеб (Сноў)
- Грабянёк Юрый
- Грэчкаедаў Максім
- Далівеля Сяргей
- Дарафееў Вячаслаў
- Дзямешка Дзмітрый (Навалукомль)
- Дубінка Іван
- Задруцкі Арцём
- Запольскі Уладзімір (студэнт юрфака БДУ)
- Журкоўскі Вадзім
- Жлобін Вячаслаў
- Есьмановіч Сяргей (Гомель)
- Іпатаў Вячаслаў
- Календа Яўген
- Казлоўскі Павел
- Касцюкевіч Данііл
- Катоўскі Віктар (Брэст)
- Качанаў Аляксей (Мінск)
- Кірыенка Сяргей (Гомель)
- Кірыенка Уладзімір (Гомель)
- Кірыльчык Вадзім (Мінск, адпусцілі)
- Кірыльчык Ігар (Мінск, адпусцілі)
- Кірыльчык Марына (Мінск)
- Клімчык Віктар
- Краснова Таццяна (Гомель)
- Кудласевіч Анатоль (100 базавых)
- Кузюр Іван (Брэст)
- Кунусаў Дзмітрый
- Лабутэнка Максім (Рэчыца)
- Літвінюк Андрэй
- Лобан Аляксандр
- Лупан Наталля (Гомель)
- Міронаў Ілля (Гомель)
- Міхалькоў Аляксандр
- Міцура Матвей
- Можчанка Іна
- Несцяровіч Ігар (Гомель)
- Несцяровіч Алена
- Нікіціна Наталля
- Новік Алеся
- Пашкоў Яраслаў
- Пендзік Дмітрый
- Петрашка Аляксандр (Гродна)
- Пракопчык Іван
- Пракопчык Наталля
- Рагатнёў Іван (затрыманы за распальванне варожасці)
- Рогач Віталь
- Ражкоў Максім (Гомель)
- Руцько Віктар
- Руцько Таццяна
- Сагановіч Усяслаў (Мінск, 17 год, адпусцілі)
- Сакавец Сяргей (Мінск)
- Сакалоўскі Арцём (Магілёў)
- Сарока Вікторыя
- Семянчук Ганна
- Скрашчук Вольга
- Сляжоў Сяргей (Жлобін, СІЗА КДБ)
- Сомаў Антон (Віцебск)
- Статкевіч Аляксандр
- Стэпулёнак Эма (Міёры)
- Сянько Аляксей (Слонім)
- Тазаў Яўген
- Удальёў Сяргей (Магілёў)
- Утоўка Дзмітрый
- Філіпаў Канстанцін (Гродна)
- Хмяльніцкі Арцём
- Чамлай Юлія (Крупкі)
- Цымбаліст Аляксандр
- Цюрлік Руслан
- Цікач Павел
- Ціханаў Мікалай
- Шкуратовіч Цімафей
- Шнак Анатоль (Гомель)
- Шункевіч Андрэй (Мінск)
30 верасня да 17-гадовага Усяслава Сагановіча прыйші ў сувязі са стыкерам у тэлеграм, правялі ператрус, забралі тэхніку, адпусцілі.
Жонка Аляксея Сянько распавяла "Нашай ніве" пра затрыманне мужа супрацоўнікамі КДБ:
"Мужу было кепска, ён застаўся дома, я з малым сынам пайшла ў краму. Зайшлі да бабулі, маці мужа, якая жыве побач. Пакуль былі ў яе, у дзверы пазванілі трое невядомых з каменнымі тварамі, пытаюцца пра Аляксея.
Не прадстаўляліся, нічога не казалі. Стала трыввожна. Я пазваніла мужу, ён спачатку не браў, пасля кажа: «Не магу размаўляць». Мы пайшлі дадому, падыходзім, а там тыя трое яго ўжо выводзяць. Ён паспеў мне шапнуць: «Гэта КДБ».
Мне нічога тады не сказалі. Увечары муж пазваніў, сказаў, што прыйдуць з вобшукам, каб я праз іх перадала рэчы. Сказаў, мяркуе па яго прыйшлі за каментары".
Вечарам у кватэры мужчыны адбыўся вобшук, канфіскавалі тэлефон Сянько. У пастанове на вобшук было пазначана два артыкулы Крымінальнага кодэкса, па якім узбуджная справа, адзін з якіх 369 - "Абраза прадстаўніка ўлады".
Палітвязня Івана Вярбіцкага, асуджанага да 8 гадоў і 1 месяца калоніі, збіраюцца пераводзіць на строгі рэжым
56-гадовы Іван Вярбіцкі — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня абвінавацілі адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. 15 сакавіка Івана Вярбіцкага асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ, з якога яго павінны былі выпусціць 5 кастрычніка. Сёння стала вядома, што палітвязня этапавалі ў магілёўскую турму №4, бо збіраюцца змяніць рэжым з узмоцненага на строгі праз шматлікія «парушэнні».
У Глыбокім міліцыянты расследуюць справу леташніх надпісаў на сценах
З гэтай нагоды сёння яны прыйшлі з ператрусам да жыхара Глыбокага Руслана Рагоўскага. Сілавікоў цікавілі рэчы, з дапамогай якіх былі зробленыя надпісы на сценах дамоў на вуліцы Паўночнай і на будынку глыбоцкага ліцэя.
Вобшук праводзіў кіраўнік крымінальнага вышуку Глыбоцкага РАУС маёр Васіль Арлоў з двума супрацоўнікамі.
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк ў трэці раз змешчана ШІЗА
Пра гэта паведямляе ў фейсбуку яе муж Андрэй. Паводле яго, на жанчыну ўжо было складзена тры рапарты нібыта пра парушэнне дысцыпліны ў папраўчай калоніі №4. А тры дні таму складзен яшчэ адзін — "за рукі ў кішэнях".
Нагадаем, што Паліну асудзілі да двух гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу, пацярпелымі ад жанчыны суд прызнаў ажно 7 міліцыянтаў.
Праваабаронцам стала вядома, што па "справе Рабочага руху" затрыманая Наталля Белабехава. Яе змясцілі ў гомельскае СІЗА-3.
«У вашым раёне працуе ГУБАЗ». Знік бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч, яго кватэру разграмілі
Жонка прыйшла з працы 29 верасня і ўбачыла, што дома пагром, а муж знік, піша "Наша Ніва".
«Дакладнай інфармацыі няма. Але сітуацыя такая: маці вярнулася дадому, а там усё разбурана, рэчы раскіданыя па падлозе. Раскіданая абсалютна ўсё, нават нейкія крупы і спецыі.
Няма бацькі, няма двух ноўтбукаў, мабільніка, бацькавых таблетак ад ціску, некаторых асабістых рэчаў. Пры гэтым каштоўнасці не кранутыя, — кажа Мікалай, сын Анатоля Кудласевіча. — Я звязаўся з адвакатам, званіў у міліцыю. Яго пачалі шукаць, мне пазваніў дзяжурны і сказаў, што ў тым раёне, дзе жывуць бацькі працуе ГУБАЗ.
І сітуацыя ў кватэры падобная на ператрус пасля ГУБАЗа, плюс у бацькі актыўная грамадзянская пазіцыя, ён не саромеецца пісаць у фэйсбуку… І быў пару дзён у камандзе Ціханоўскага мінулай вясной, катаўся па Беларусі…
Таму мяркуем, што тата затрыманы. Але пакуль нічога канкрэтнага няма».
Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна разглядзелі справу барда і пісьменніка Анатоля Кудласевіча. Судовы працэс вяла суддзя Ала Скуратовіч.
Пратакол на Анатоля склалі па артыкулу 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Яго абвінавацілі ў тым, што ён размясціў БЧБ-сцяг на балконе сваёй кватэры. Кудласевіч распавёў, што супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго раніцай 29 верасня, а сцяг у кватэры вісеў яшчэ з 2020 года. Суддзя Скуратовіч зрабіла некалькі заўваг Анатолю, каб ён «гаварыў па сутнасці», бо тое, што «народ падманулі» не мае дачынення да справы. Вынікам суда стаў штраф у памеры 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).
Анатоль Кудласевіч мае інваліднасць другой групы: у яго выдаленае адно лёгкае. Таксама ў мужчыны праблемы з ціскам. Негледзячы на гэта, пісьменніка ноч да суда ўтрымлівалі на Акрэсціна.
Ператрус у Барысаве
У Барысаве сёння раніцай адбыўся ператрус у мясцовага прадпрымальніка Аляксандра Статкевіча. Дома забралі ўсю тэхніку, а яго павезлі ў невядомым накірунку. Ператрус праходзіў у межах крымінальнага артыкула па тэрарызме (арт. 289 КК) і псаванні маёмасці (арт. 341 КК). Хто праводзіў яго — невядома. Пратакол вобшуку яны не пакінулі. Сілавікі падчас ператрус сарвалі са сцяны плакат “Магутны Божа". Пыталіся пра паляўнічую зброю, але гэтага ў яго не было, не займаўся.
Аляксандр Статкевіч знаходзіцца цяпер у СК у Барысаве. З дому забралі яго нібы за непадпарадкаванне. Заўтра чакаецца суд.
Сёння раніцай сілавікі прыйшлі па месцы прапісцы да аднаго з арганізатараў ініцыятывы па падтрымцы палітвязняў dissident.bу, актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава.
Пра гэта паведамляюць у самой ініцыятыве.
«Была выламана паштовая скрыня і ледзь не выбіты ўваходныя дзверы ў кватэру, дзе пражываюць кватаранты, бо большасць членаў сям’і вымушана пакінула Беларусь з-за пагрозаў жыццю».
Сілавікоў цікавіла месцазнаходжанне братоў Вячаслава і Паўла Касінеравых, а таксама іх маці. На Паўла ўжо заведзеная крымінальная справа за ўхіленне ад прызыву. Як адзначаюць актывісты, «рэальнай прычынай крымінальнай справы з’яўляецца яго актыўны ўдзел у студэнцкім руху БДУ летам 2020 года».
Інфармацыя дапаўняецца.