viasna on patreon

Распальвалі сацыяльную варожасць: у Магілёве вынесены жорсткі прысуд за заклікі біць АМАП

2021 2021-09-28T11:27:53+0300 2021-09-28T12:00:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі абласны суд. Фота: 6tv.by

Магілёўскі абласны суд. Фота: 6tv.by

Магілёўскі абласны суд 27 верасня вынес рашэнне па крымінальнай справе Сяргея Пруса і Дзмітрыя Бондарава, якіх абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (ч. 3 арт. 130 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Ірына Цяплова.

Двое маладых людзей атрымалі па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за відэа ў Instagram.

Абвінавачаныя, як паведамляе сайт Вярхоўнага суда Беларусі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, дзейнічаючы ў групе, наўмысна, з мэтай распальвання іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, ажыццявілі ўзгодненыя дзеянні па сумесным стварэнні і размяшчэнні на інтэрнэт-старонцы сацыяльнай сеткі «Instagram» відэароліка, які схіляе нявызначаны круг асоб да непасрэднага здзяйснення агрэсіўных супрацьпраўных дзеянняў, суправаджаюцца прымяненнем гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама.

«Маладыя людзі заклікалі на відэа збіваць супрацоўнікаў АМАП і іншых праваахоўнікаў, — адзначылі ў пракуратуры. — У гэтым жа роліку быў паказаны іх удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з пратэставай атрыбутыкай. Пасля свой учынак фігуранты крымінальнай справы патлумачылі алкагольным ап’яненнем і ўплывам на іх інфармацыі ад дэструктыўных групаў у сацыяльных сетках».

У аднаго падсуднага маецца інваліднасць; абодва вырашылі запосціць відэа, у якім заклікалі "біць АМАП" пад сценамі магілёўскай турмы, але самі на "стрэлку" не з'явіліся, дзяржпрапаганда гучна расшарыла іх затрыманне, абвясціўшы маладых людзей футбольнымі фанатамі, якімі, па іх словах, яны не з'яўляюцца, - паведамляе МAYDAY.

У судовым пасяджэнні абвінавачаныя віну ў здзейсненым прызналі цалкам.

Судом абвінавачаныя Прус і Бондараў прызнаныя вінаватымі ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб, і на падставе ч. 3 арт. 130 КК ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму кожнаму.

У адпаведнасці з ч. ч. 1 і 2 арт. 106 КК у дачыненні да абвінавачанага Бондарава судом ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Інфармацыя будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства