viasna on patreon

Былому форварду «Гарадзеі» і яшчэ дваім фігурантам справы пракурор запрасіў “хатнюю хімію”

2021 2021-09-21T09:05:38+0300 2021-09-22T11:28:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shavel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расціслаў Шавель. Фота "Нашай Нівы"

Расціслаў Шавель. Фота "Нашай Нівы"

У судзе Заводскага раёна Мінска 20 верасня разглядалася крымінальная справа па абвінавачванні трох жыхароў сталіцы ў  арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

На лаве падсудных трое – Вадзім Шашура, Расціслаў Шавель і Мікіта Ермакоў. Усе яны аднагодкі, 2001 года нараджэння.

Справу разглядае суддзя Алег Каляда.

Абвінавачаныя прызналі віну ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску:  Шашура і Ермакоў – 25 кастрычніка 2020 года,  Шавель - 25.10 і 01.11. 2020 г. Шашура сказаў, што падвергнуўся ўплыву ТГ-каналаў, ніякіх мэтаў не пераследваў, проста выйшаў, прачытаў пра заклік у тэлеграм-канале.

Да суда Вадзім Шашура і Расціслаў Шавель былі змешчаныя ў СІЗА, іх затрымалі 1 чэрвеня, а  Мікіта Ермакоў быў пад падпіскай, да суда быў адпушчаны пад паручальніцтва сваякоў.

У судовым пасяджэнні 17 верасня былі дапытаныя 3 сведкі з боку Шашуры, у тым ліку яго бабуля. Ён сірата з 8 гадоў, выхоўвалі бабуля і дзедам, дзед памёр, пакуль Шашура быў у СІЗА. Падчас вобшуку канфіскаваны БЧБ-сцяг і ноутбук, у якім нічога цікавага следчыя не знайшлі.

У тэлефоне Шашуры былі выяўленыя відэа, фота, у тым ліку з Шавелем і Ермаковым, у Цік-Току -  публікацыі.

Расціслаў Шавель - былы футбаліст “Гарадзеі”.

Са жніўня мінулага года па вясну 2021-га яго затрымлівалі тройчы і адпраўлялі адбываць адміністрацыйныя арышты. Апошні раз, 17 траўня, яму прысудзілі 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыі, аднак пасля іх адбыцця ён на волю не выйшаў. Стала вядома, што яго перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага і прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Гэтую крымінальную справу на Расціслава завялі пасля акцыі-шэсця ў Курапаты першага лістапада.

У судзе была дапытаная ў якасці сведкі маці. Зачытвалі змест інтэрв'ю, якое ён даваў Аляксандру Івуліну.

Быў прызнаны палітычным зняволеным.

У першы дзень судовага пасяджэння прадстаўнік абвінавачвання хадайнічала аб далучэнні да справы іску “Мінсктранса” і выкліку ў суд іх прадстаўнікоў.

Што заявілі ў судзе транспартнікі?

20 верасня судовае пасяджэнне працягнулася. Прадстаўнікі “Мінсктранса” Наталля Рыбак і Раман Парановіч пазоў прадпрыемства падтрымалі і распавялі, як разлічвалася сума шкоды, нанесеная спыненнем руху грамадскага транспарту. Яна склала 12 650 рублёў.

Вадзім Шашура і Мікіта Ермакоў прызналі пазоў у поўным аб'ёме, Шавель - часткова.

Пры вывучэнні пісьмовых матэрыялаў справы выявілася, што многія фотаархівы мабільных тэлефонаў пашкоджаныя і не праглядаюцца, аднак следчым удалося знайсці сэлфі з маршу ў Мінску, які адбыўся 25 кастрычніка.

Інтэрвію Аляксандру Івуліну – як доказ віны Шавеля

Паглядзелі інтэрвію, якое Шавель даваў Івуліну, Там ён распавядаў пра  ўдзел у маршах і  сваіх першых выбарах. Распавёў як хадзіў 10 жніўня на Пушкінскую, як атрымаў порцыю слезацечнага газу, як іх атачылі сілавікі, як чулі стрэлы, пасля чаго ўбачылі хлопца на зямлі.

Характарыстыкі па месцы жыхарства і працы на траіх абвінавачаных - станоўчыя.

Пад час судовых спрэчак пракурор запрасіў:

Вадзіму Шашуру – два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу;

Расціславу Шавелю – тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу;

Мікіту Ермакову – два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу;

Прысуд будзе абвешчаны ў 10-30 22 верасня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства