viasna on patreon

"Пацярпелы" даішнік Вольніч атрымаў яшчэ адну кампенсацыю праз суд і, відаць, не апошнюю

2021 2021-09-16T15:48:04+0300 2021-09-16T16:29:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

У Заводскім судзе Мінска 16 верасня разгледжаная крымінальная справа мантажніка ”Белэнергабуда” з пасёлка Свіслач Аляксандра Андрасюка. Яго абвінавацілі ў абразе службовай асобы (арт. 369 КК РБ) – супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча.

Так, у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” 23 чэрвеня мінулага года на старонцы Вольгі Карач, абвінавачаны размясціў абразлівы каментар пад фота Вольніча, які затрымліваў чалавека. Вольніч напісаў у заяве, што ён на самай справе ніколі нікога не збіваў, не прыніжаў, і таму гэтыя каментары Вольніча пакрыўдзілі, абразілі, і да гэтага часу ён адчувае маральныя пакуты.

Справу разглядала суддзя Жана Хвайніцкая, пракурор – Кучко.

Пацярпелы Вольніч, які фігуруе ў крымінальных справах ужо некалькі разоў, на пасяджэнне не з'явіўся, бо нясе службу ў Ганцавіцкім РАУС, але даслаў заяву аб грамадзянскім пазове на 1 500 рублёў і папрасіў справу разглядаць без яго.

Следчы камітэт выявіў фота Вольніча ў сацсетках і каментары, якіх пад гэтым фота было 1788! І адзін з іх - Андрасюка.

Суд за абразу сумнавядомага даішніка Вольніча завяршыўся трыма гадамі "хатняй хіміі"

Па матэрыялах следства, Барашка ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” з дапамогай мабільнага тэлефона змясціў пад фота каментар абразлівага зместу: “п…р”.

25 лютага экспертыза вынесла заключэнне, што гэты каментар утрымлівае негатыўную ацэнку Вольніча, выяўленую ў ненарматыўнай форме моўнага выказвання.

У Андрасюка правялі ператрус, тэлефон канфіскавалі, агледзелі ягонае змесціва, але толькі адзін гэты каментар і выявілі.

У судзе Андрасюк віну цалкам прызнаў, сказаў, што павёўся на паведамленні ў тэлеграм-каналах, не ведаў, што Вольніч "затрымліваў сапраўднага злачынцу".

Пад час судовых спрэчак пракурор запатрабаваў для Андрасюка два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, тэлефон канфіскаваць на карысць дзяржавы, грамадзянскі пазоў задаволіць у суме 1 500 руб.

Суддзя вынесла вырак – два гады “хатняй хіміі” і задавальненне матэрыяльнага пазову ў памеры 1 500 рублёў.

Жыхара Жлобіна асудзілі на два гады “хіміі”, сям’я можа страціць жытло

Тады Мікалай Лёгкі ў парыве эмоцый напісаў пад здымкам пару зняважлівых слоў. Пад гэтым паведамленнем было вельмі шмат іншых эмацыйных каментароў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства