viasna on patreon

Абразіў даішніка Вольніча ў сацсетках. Прысуд – два з паловай гады «хіміі»

2021 2021-09-10T09:08:54+0300 2021-09-10T10:26:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vaiseikin-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Васейкін. Фота: ok.ru

Аляксандр Васейкін. Фота: ok.ru

Суд Першамайскага раёну Віцебску 9 верасня прызнаў 46-гадовага віцябляніна Аляксандра Васейкіна вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Суд задаволіў патрабаванні пракуратуры і прысудзіў Васейкіну два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Першае паседжанне прайшло 8 верасня, справу разбіраў суддзя Міхаіл Юрчанка.

Судовае следства вялося хуткімі тэмпамі: была агучаная пазіцыя абвінавачання, апытаны Аляксандр Васейкін, даследаваныя матэрыялы справы. Пасля спрэчкі бакоў абвінавачанаму далі апошняе слова. Ён быў лаканічны: сказаў, што ўсвядоміў сваю віну і нагадаў, што папрасіў ужо прабачэння, піша "Віцебская Вясна".

«Падарваў аўтарытэт, прынізіў гонар…»

Паводле абвінавачання, 22 чэрвеня 2020 году Аляксандр Васейкін са свайго мабільнага тэлефона, «маючы намер абразіць прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў», са старонкі Вольгі Карач у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад фотаздымкам супрацоўніка МУС, які затрымлівае ўдзельніка несанкцыянаванага мерапрыемства ў перадвыбарчы перыяд, «размясціў аднаслоўны абразлівы каментар». Ужыў яго двойчы, сваім допісам «негатыўна ацэньваў дзеянні» пацярпелага старшага лейтэнанта ДАІ Ігара Вольніча – у «ненарматыўнай форме немаўленчага выказвання».

Сваімі дзеяннямі, паводле пракурора, Васейкін «падарваў аўтарытэт, прынізіў гонар і годнасць асобы прадстаўніка ўлады».

Суд за абразу сумнавядомага даішніка Вольніча завяршыўся трыма гадамі "хатняй хіміі"

Пасля хуткага судовага разбіральніцтва суддзя Ігар Змушко вынес прысуд: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") і 700 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.

Пацярпелы прасіў завесці справу на Вольгу Карач

Пацярпелы супрацоўнік МУС Ігар Вольніч з Ганцавічаў у судовым слуханні не ўдзельнічаў, прасіў правесці суд без яго.

У пісьмовым тлумачэнні Вольніч адзначыў, што Васейкін сваім каментаром сапраўды прынізіў ягоны гонар і годнасць, публічна абразіў яго як прадстаўніка ўлады. Адзначыў, што ад каментароў «адчуў пачуццё ўнутранага дыскамфорту, сорам, крыўду, абурэнне». Прасіў прыцягнуць Аляксандра Васейкіна да крымінальнай адказнасці.

Таксама Вольніч прасіў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці і Вольгу Карач, бо размешчаны пад фота тэкст не адпавядае рэчаіснасці і прыніжае ягоны гонар і годнасць. Агулам пад фота абразлівыя каментары размясціў 21 карыстальнік. У якасці маральнай кампенсацыі ганцавіцкі міліцыянт запатрабаваў ад Васейкіна 1500 рублёў.

Напісаў «для прыколу»

Сваю віну Васейкін прызнаў цалкам, але нагадаў, што адразу пасля затрымання папрасіў прабачэння ў міліцыянта на відэакамеру.

Запэўніў, што, каб ведаў пра наступствы, ніколі не каментаваў бы дзеянні супрацоўніка ДАІ. Патлумачыць суду прычыну, якая змусіла зрабіць каментар, не здолеў: напісаў «для прыколу», не думаў, што будзе такая рэакцыя.

Адвакатка прасіла не ізаляваць Васейкіна ад грамадства.

Пракурор прапанаваў прызнаць Аляксандра Васейкіна вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 КК, і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе 2 гадоў і шасці месяцаў абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Але прасіў улічыць стан здароўя абвінавачанага (мае 3 групу інваліднасці) і факт шчырага раскаяння, прабачэнні пацярпеламу.

Пазоў супрацоўніка ДАІ прапанаваў задаволіць у поўным аб’ёме.

Абаронца прасіла пры вызначэнні прысуду ўлічыць той факт, што на стан 22 чэрвеня 2020 году санкцыя арт. 369 КК прадугледжвала абмежаванне волі як максімальнае пакаранне. Выказала меркаванне, што два з паловай гады будуць для Васейкіна празмерна суровым пакараннем і прасіла прызначыць яму мінімальна магчымае пакаранне, не звязанае з ізаляцыяй Васейкіна ад грамадства.

Суд задаволіў прапанову пракуратуры

Вырак агучыў суддзя Міхаіл Юрчанка. На падставе арт. 369 КК суд прызнаў Аляксандра Васейкіна вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і пакараў абмежаваннем волі без накіроўвання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай года.

Пастанавіў таксама спагнаць з Аляксандра Васейкіна 1000 рублёў на карысць Ігара Вольніча ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды.                 

Жыхара Жлобіна асудзілі на два гады “хіміі”, сям’я можа страціць жытло

З матэрыялаў следства вядома, што 12 ліпеня 2020 года Лёгкі ўбачыў у чаце “Краіна для жыцця” фотаздымак, на якім пацярпелы Вольніч нагой стаў на галаву невядомага чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства