viasna on patreon

У Лідзе мужчыну асудзілі на 5 год калоніі за заклікі да прычынення шкоды нацбяспецы

2021 2021-09-08T14:37:06+0300 2021-09-09T20:59:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lida-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Лідскага раёна

Суд Лідскага раёна

7 верасня ў судзе Лідскага раёна вынеслі прысуд Андрэю Астрацову, якога вінавацілі ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

Як паведамляе тэлеграм-канал “Затрыманні, суды ў Лідзе”, мужчыну вінавацілі ў тым, што ён напісаў паведамленні ў тэлеграме пасля падзей 9-12 жніўня 2020 года, калі машыну сына абвінавачанага закідалі светла-шумавымі гранатамі.

Пацярпелыя па справе, сярод якіх старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік, начальнік Лідскага РАУС Дзмітрый Уляшка і іншыя – заявілі спачатку іскі аб кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў кожны, але пазней зменшылі суму да 1000 рублёў. Старшыня Воранаўскага райвыканкама адмовіўся ад маральнай кампенсацыі, сказаў, што будзе дастаткова прынесеных Андрэем Астрацовым прабачэнняў.  

Вядома, што на працягу следства абвінавачанага ўгаворвалі пайсці на супрацоўніцтва, ва ўсім прызнацца, папрасіць прабачэння, пакаяцца і тады прысуд будзе мяккім. Аднак дзяржабвінаваўца запатрабаваў пакараць мужчыну пяццю гадамі пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.

Менавіта такое такое рашэнне і вынес суддзя Уладзімір Федаровіч для Андрэя Астрацова: 5 гадоў калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства