viasna on patreon

За сарваны на “Чыжоўка-арэне” дзяржаўны сцяг заўзятару прысудзілі два месяцы грамадскіх прац

2021 2021-09-06T16:49:06+0300 2021-09-06T17:29:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chyshouka-arena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяржаўны сцяг на Чыжоўка-арэне. Фота ілюстратыўнае, pressball.by

Дзяржаўны сцяг на Чыжоўка-арэне. Фота ілюстратыўнае, pressball.by

Суд Заводскага раёна Мінска  шостага верасня разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Міхаіла Шарманава. Яго вінавацілі у знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Алена Капцэвіч.

З матэрыялаў следства вынікае, што 3 красавіка 2021 года Шарманаў прысутнічаў на хакейным матчы ў “Чыжоўка-Арэна” на матчы паміж камандамі Гомеля і “Юнацтва Мінск”. Там жа, знаходзячыся нібыта ў стане алкагольнага ап'янення, сарваў з флагштока і скінуў дзяржаўны беларускі сцяг.

Абвінавачаны паведаміў суду, што прыбыў на “Чыжоўка-арэну” каля 17.00, прайшоў дагляд. Кажа, што не быў у алкагольным ап'яненні.

“Калі музыка, які іграў на барабанах у групе падтрымкі, кінуў у бок каманды палачкі, я спусціўся, падняў палкі і перадаў іх барабаншчыку. Унізе на парэнчах вісела палотнішча дзяржаўнага сцяга і сцяг хакейнага клуба “Гомель”. Я быў засмучаны дрэннай гульнёй каманды, якая прайгравала 3: 0, раззлаваўся, сарваў сцяг і кінуў яго долу. У мяне не было прамога намеру на гэта, проста не справіўся з эмоцыямі”, — распавядае ён.

Яго затрымалі і з 5 па 8 красавіка ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання.

Сваю віну Міхаіл Шарманаў прызнаў часткова.

“Я сказаў ім, што быў п'яны, абгаварыў сябе, хацеў даць патрэбныя паказанні і з'ехаць дадому, раскайваюся. Следчы сказаў, калі ты не скажаш як трэба, ты ніколі не выйдзеш. Мой маральны стан быў нестабільны”, — распавёў ён.

Затым у судзе дапытвалі сведак. Бухгалтарка Пігун заявіла,што ў той дзень была на матчы, сядзела насупраць дзяржаўнага сцяга, які быў прывязаны. Хварэла за каманду Гомеля. У перапынку падышоў абвінавачаны, тузануў сцяг і кінуў яго на зямлю. Хлопцы казалі, што ён малайчына, ён памахаў ім і пайшоў далей міма другога сцяга.

Дзяўчына Юля падняла сцяг, павесіла назад і сказала, што будзе выклікаць міліцыю. Абвінавачаны сышоў.

Наступная сведка Юля Малава таксама была на стадыёне разам з дзіцём.

“Я з'яўляюся патрыётам Беларусі, мы ўдзельнічаем у аўтапрабегах. Гэта мы вывесілі дзяржаўны сцяг і сцяг патрыётаў Беларусі. А калі той сарваў сцяг, я сфатаграфавала яго, ён закрываў твар рукамі. Я спыталася: “Навошта ты гэта зрабіў?”, — распавяла сведка.

Пракурор запрасіў для абвінавачванага Шарманава штраф у памеры 300 базавых велічынь, гэта прыкладна тры з паловай тысячы долараў.

Абаронца прапанавала абыйсціся грамадскімі працамі.

Суддзя абвесціла прысуд — два месяцы грамадскіх прац.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства