viasna on patreon

Алену Гнаук пакаралі 3 гадамі "хатняй хіміі", але яе затрымалі ў зале суда за здымку абвяшчэння прысуду

2021 2021-09-03T15:34:31+0300 2022-08-01T17:26:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1gnauk_sud_18102020_bg_1280x720_1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Брэста 3 верасня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) супраць брэсцкай 64-гадавы актывісткі Алены Гнаук. У пачатку траўня гэтага года яе асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" па "справе карагодаў", яна ўжо адбывае пакаранне. Пракурор Міхаіл Булыгін папрасіў у судовых спрэчках пакараць Гнаук двума гадамі "хатняй хіміі". А ўлічваючы яшчэ і пакаранне па "справе карагодаў", сумарна пакараць трыма гадамі "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне і вынес суддзя Дзмітрый Куроўскі. Сама Алена Гнаук не прызнала віну на судзе. Актывістка здымала на відэа абвяшчэнне ўласнага прысуду, за гэта яе пасля заканчэння паседжання затрымалі.

Алена Гнаўк. Фота:
Алена Гнаўк. Фота:"Брэсцкая Вясна"

Згодна з версіяй абвінавачвання, Алена Гнаук 20 красавіка 2021 года, знаходзячыся ў зале Дома правасуддзя ў г. Брэсце, у ходзе яе допыту ў якасці абвінавачанай у межах іншай крымінальнай справы выказалася фразай, у якой утрымлівалася абраза ў адрас кіраўніка дзяржавы.Па словах пенсіянеркі, на разглядзе "справы карагодаў" яна сказала: "9 жніўня мінулага года ўлада захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек..."

Як паведаміла сама Алена, памочнік пракурора — Аляксей Бараноўскі — які падтрымліваў абвінавачванне на «справе карагодаў», напісаў дакладную запіску на імя пракурора Брэста, у якой засведчыў аб "нанясенні цяперашняму прэзыдэнту Лукашэнку цяжкай абразы, што ўнясе напружанне і дэстабілізацыю ў краіне".

Алена на судзе віну не прызнала. Яна падала хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы і аб прызначэнні незалежнай лінгвістычнай экспертызы. Але суддзя Куроўскі адхіліў хадайніцтвы абвінавачанай.

Пракурор Булыгін просіць пакараць Гнаук двума гадамі "хатняй хіміі". А ўлічваючы яшчэ і пакаранне ў два гады абмежавання волі без накіравання па карагоднай справе, сумарна пакараць трыма гадамі "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне і прызначылі Алене Гнаук 3 верасня.

Актывістка цяпер адбывае пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі" і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Алену Гнаук 7 траўня асудзілі па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 КК да двух гадоў "хатняй хіміі". 24 ліпеня прысуд уступіў у сілу.

brest_karagosy_90.jpeg

Да года калоніі. Па брэсцкай "справе карагодаў" пакаралі яшчэ 14 чалавек

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня асудзілі яшчэ 14 фігурантаў па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства