viasna on patreon

"Узяць пад варту адразу ў зале суда". Журналісту Гардзіевічу вынеслі прысуд

2021 2021-08-02T13:37:48+0300 2021-08-02T15:32:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gardzievich-3-15072021.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Іванаўскага раёна 2 жніўня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да драгічынскага карэспандэнта "Першага рэгіёну" Сяргея Гардзіевіча. Пра гэта паведамляе сам "Першы рэгіён".

Сяргей Гардзіевіч. Фота:
Сяргей Гардзіевіч. Фота: "Першы рэгіён"

Гардзіевіча прызналі вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса РБ), а таксама ў распаўсюдзе загадзя ілжывых і зневажальных іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачванне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (артыкул 188 КК РБ), а таксама ў публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка 1 артыкула 368 КК РБ).

Канчаткова па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў Гардзіевічу прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Меру стрымання Гардзіевічу змянілі з падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах на заключэнне пад варту.

"Узяць пад варту адразу ў зале суда", – дадаў суддзя.

У тэрмін зняволення залічылі некалькі дзён затрымання і тэрмін хатняга арышту ў снежні-красавіку.

Акрамя таго, суд цалкам задаволіў пазовы пацярпелых міліцыянтаў Ківеля і Чарнышкова аб спагнанні па 2 тысячы беларускіх рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды кожнаму. А таксама дзяржпошліну ў памеры 174 рублёў.

Мабільны тэлефон Гардзіевіча канфіскаваны ва ўласнасць дзяржавы. Таксама арышт на тэлефон, сістэмны блок, фотаапарат, аўтамабіль не скасаваны з мэтай выканання прысуду ў частцы грамадзянскага пазову.

Суддзёй па гэтай справе выступаў Генадзь Кудласевіч. Прысуд, які ён вынес, супаў з тым, што запытваў дзяржабвінаваўца Сяргей Жуковіч.

Так як Сяргея Гардзіевіча ўзялі пад варту ў судзе, то з гэтага часу ён зноў лічыцца палітвязнем.

"Самае галоўнае падчас следства – не выйсці на самога сябе". У журналіста Сяргея Гардзіевіча зноў прайшлі спрэчкі бакоў і апошняе слова

У судзе Іванаўскага раёна 30 ліпеня зноў прайшлі спрэчкі бакоў па справе драгічынскага журналіста Сяргея Гардзіевіча. Таксама ён агучыў сваё апошняе слова. Раней спрэчкі праходзілі 15 ліпеня, а 19 ліпеня павінны былі вынесці прысуд. Аднак у гэты дзень судовае пасяджэнне перанеслі на 23 ліпеня. 22 ліпеня Сяргей Гардзеевіч страціў прытомнасць і яго шпіталізавалі, таму пасяджэнне зноў перанеслі. Сёння, 30 ліпеня, зноў прайшлі спрэчкі бакоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства