viasna on patreon

За пратэсныя графіці жыхар Слоніма атрымаў "хатнюю хімію"

2021 2021-07-20T11:43:03+0300 2021-10-01T15:15:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonimski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Слоніме 19 ліпеня абвешчаны чарговы прысуд па крымінальнай справе палітычнага характару, піша "Гарадзенская Вясна".  На гэты раз у дачыненні да мясцовага жыхара Віталя Маркевіча.

Яго звінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу за тое, што Маркевіч намаляваў графіці "асабліва цынічнага складу". Гэта частка 1 артыкула 339 (Хуліганства) і 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах) Крымінальнага кодэксу.

Маркевіч у мінулым годзе пасля фальсіфікацыі выбараў і збівання людзей на мірных акцыях зрабіў некалькі графіці на розных аб'ектах Слоніма і Слонімскага раёну (у вёсцы Шылавічы), у тым ліку на прыпынках. Адзін з надпісаў на закінутай сцяне датычыўся начальніка мясцовага РАУС (сэнс быў такі, што "народ не даруе").

Суддзём на працэсе быў Аляксандар Ярмолік, дзяржабвінавачанне прадстаўляў старшы памочнік пракурора Уладзімір Калеснікаў

У Маркевіча чацвёра непаўнагадовых дзяцуй, але суд не ўзяў пад увагу гэтую акалічнасць.

Суддзя прысудзіў яму па сукупнасці абмежаванне волі на 1 год і 1 месяц без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Рэчавыя доказы, у тым ліку нацыянальны сцяг, сцяжок і нават значок суддзя пастанавіў знішчыць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства