viasna on patreon

Праваабрончыя арганізацыі выступілі ў падтрымку затрыманых сябраў "Вясны"

2021 2021-07-16T19:30:30+0300 2021-07-16T23:58:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrhf_logo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 ліпеня 2021 года супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі правялі масавыя рэйды па офісах праваабарончых і іншых няўрадавых арганізацый, а таксама па дамах праваабаронцаў і актывістаў. Па меншай меры сем вясноўцаў застаюцца за кратамі да гэтага часу: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч і яго жонка Ніна, Андрэй Палуда, Алена Лапцёнак і Яўгенія Бабаева

Міжнародная супольнасць шырока адрэагавала на рэпрэсіі з боку ўладаў у дачыненні да праваабаронцаў. 

hrhf_logo.png

Фонд "Дом правоў чалавека" (ДПЧ) рашуча асудзіў дзеянні беларускіх уладаў супраць незалежнай грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў. Сябры арганізацыі запатрабавалі неадкладнага вызвалення затрыманых праваабаронцаў і ў чарговы раз нагадалі аб патрабаванні вызваліць іншых праваабаронцаў, якія працяглы час застаюцца пад вартай, у тым ліку Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку, Таццяну Ласіцу і Андрэя Аляксандрава. ДПЧ заклікаў да неадкладнага спынення гвалту і рэпрэсій з боку беларускіх уладаў у дачыненні да незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасці.

fld_logo_good.jpg

Арганізацыя Front Line Defenders заявіла, што сур'ёзна занепакоеная затрыманнямі, ператрусамі і судовым пераследам праваабарончых арганізацый і праваабаронцаў у Беларусі і лічыць, што яны падвяргаюцца пераследу выключна ў выніку іх законнай і мірнай праваабарончай дзейнасці.

Front Line Defenders заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць затрыманых праваабаронцаў, зняць з іх абвінавачванні і спыніць пераслед праваабаронцаў і праваабарончых арганізацыі ў краіне, і ў тым ліку:

1. Неадкладна забяспечыць доступ адвакатаў да ўсіх затрыманых праваабаронцаў і ўдакладніць месцазнаходжанне тых затрыманых праваабаронцаў, чыё месцазнаходжанне дагэтуль невядомае;

2. Прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых праваабаронцаў і гарантаваць іх фізічную і псіхалагічную бяспеку і недатыкальнасць;

3. Спыніць практыку затрымання і судовага пераследу журналістаў, якія асвятляюць пратэсты ў Беларусі, і праваабаронцаў, якія фіксуюць парушэннях правоў чалавека і аказваюць юрыдычную дапамогу ў Беларусі;

4. Гарантаваць, што ўсе праваабаронцы ў Беларусі маюць магчымасць ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць у любых абставінах без абмежаванняў і без страху помсты, у тым ліку без рызыкі судовага пераследу.

civic.jpg

Платформа "Грамадзянская салідарнасць" выступіла з больш жорсткай заявай.

"Пакуль дэмакратычная супольнасць абмяркоўвае свае магчымасці, Лукашэнка нацэліўся на поўнае знішчэнне як незалежных СМІ, так і праваабарончай супольнасці. Улічваючы гэтыя рэпрэсіі і ціск на незалежных адвакатаў, звычайным грамадзянам, якія таксама падвяргаюцца рэпрэсіям, хутка не да каго будзе звярнуцца па дапамогу", - гаворыцца ў заяве.

Платформа пералічыла канкрэтныя дзеянні, якія неабходна прымаць ужо цяпер. Сярод іншага, заяўнікі заклікаюць дыпламатычныя місіі ўзмацніць сваю прысутнасць на судовых працэсах над палітычнымі зняволенымі і распачаць спробы наведаць іх у турме, выкарыстоўваць магчымасці універсальнай юрысдыкцыі для пераследу ўцягнутых у сістэматычныя і жорсткія парушэнні правоў чалавека. Людзям, якія ратуюцца ад рэпрэсій, варта аказаць падтрымку ў атрыманні прытулку. Неабходна і далей пашыраць санкцыйныя пакеты і адмаўляцца ад супрацоўніцтва з дзяржаўнымі або гонга-арганізацыямі. Урады, парламенты, СМІ, грамадзянская супольнасць і іншыя прадстаўнікі дэмакратычных дзяржаў павінны разгледзець розныя спосабы выказвання салідарнасці з пераследуемымі ў Беларусі, уключаючы ўзмацненне падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, размяшчэнне тых беларусаў, якія вымушаныя працаваць у выгнанні, узяцце шэфства над палітычнымі зняволенымі і іх сем'ямі.

Заяву Платформы падтрымалі 40 праваабарончых арганізацый з 20 краін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства