Сілавікі ўзяліся за валанцёраў: хроніка палітычнага пераследу за 10 ліпеня Дапоўнена
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Пасля шырокамасштабнай атакі на прадстаўнікоў незалежных СМІ, ператрусаў, допытаў і затрыманняў, якая доўжылася два дні, 10 ліпеня працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
"Зачыстка" КДБ працягваецца па ўсёй Беларусі: хроніка пераследу 9 ліпеня
Гомель
Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў, якога пасля ператрусу затрымалі 8 ліпеня, знайшоўся ў ізалятары КДБ. Ягоныя акаўнты ў сацыяльных сетках і месенджарах кантралююць аператыўнікі. Мама валанцёра Валянціна Міронава гаворыць, што праз прызначанага адваката ёй перадалі, што стан здароўя сына здавальняючы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
Ператрусы ў 10 супрацоўнікаў «Сильных новостей» правялі ў межах крымінальнай справы супраць удзельнікаў пратэстаў.
Ператрусы і канфіскацыя кампутараў і тэлефонаў у супрацоўнікаў інтэрнэт-парталу «Сильные новости» (Гомель) працягваліся да самай ночы 9 ліпеня.
Як паведаміў БелаПАН стваральнік парталу Пятро Кузняцоў, усяго было 15 пастановаў на ператрус — на дзесяць супрацоўнікаў. Следчыя дзеяньні праходзілі ў работнікаў парталу як па месцы прапіскі, так і па месцы жыхарства, а таксама на лецішчах і ў аўтамабілях, піша "Радыё Свабода".
Мінск
У Мінску знікла валанцёрка Юлія Сырых (1974 года нараджэння). Сябры мяркуюць, што яна магла быць затрыманая па крымінальнай справе.
Учора ў Мінску быў затрыманы Антон Сташэўскі, валанцёр “Краіны для жыцця”. Сілавікі правялі ператрус па месцы жыхарства, потым яго затрымалі ў межах невядомай пакуль крымінальнай справы і змясцілі на Акрэсціна. Таксама ператрус прайшоў у доме, дзе фармаваліся прадуктовыя перадачы для зняволеных.
Таксама затрыманая валанцёркі Марына Дуброўская і Таццяна Астроўская.
Палітычная аглядальніца БелаПАН Тацяна Каравянкова пакінула Беларусь.
«Гэта цяжкае рашэньне, якое, я спадзявалася, ніколі не давядзецца прымаць і якое ўсяляк адцягвала, мы з рэдакцыяй у выніку прынялі літаральна за некалькі хвілін. На зборы спатрэбілася яшчэ дзьве гадзіны», — напісала журналістка ў сябе ў Фэйсбуку.
Супраць лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча распачалі крымінальную справу.
Нагадаем: яго затрымалі 3 ліпеня ў цэнтры Мінску і адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна.
Сёння Дзяніс перадаў на волю праз чалавека, з якім адбываў адміністрацыйны арышт у адной камеры, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Канкрэтны артыкул пакуль невядомы, піша @belsat.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.