Данілу Ганчарова асудзілі на два гады калоніі
Суд Цэнтральнага раёна 9 ліпеня вынес прысуд Данілу Ганчарову, якога вінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і саўдзеле ў такім злачынстве (ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК).
Суддзя Дзмітры Карсюк, нягледзячы на сумнеўнасць доказаў і відавочныя памылкі ў матэрыялах справы, палічыў, што віна палітвязня даказаная і пакараў яго двума гадамі калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін запрасіў пракурор Цімафей Нічыпарук.
Даніла Ганчароў у судзе сваёй віны не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў.
Як праходзіў суд па справе:
Для Данілы Ганчарова запрасілі два гады пазбаўлення волі за ўдзел у шасці нядзельных маршах і перасылку інфармацыі ў Telegram
Праваабарончы цэнтр "Вясна" пры дапамозе валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс
Даніла Ганчароў быў прызнаны палітвязнем, падтрымаць яго лістамі і паштоўкамі можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 |