viasna on patreon

Склалі рапарт за сушку ручніка. У СІЗА-1 на валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка працягваецца ціск

2021 2021-07-07T11:14:22+0300 2021-07-07T11:27:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrei_chapyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На палітзняволенага валанцёра Праваабарончага цэнтру "Вясна" Андрэя Чапюка ў СІЗА-1 працягваецца ціск. Як паведамляюць яго родныя, на мінулым тыдні на "Валадарцы" на яго склалі рапарт аб парушэнні парадку за тое, што ён сушыў ручнік на дужцы нары. Пры гэтым, месцаў для сушкі ў камеры, акрамя адной маленькай батарэі, на усіх арыштантаў няма і яны вымушаныя сушыць свае рэчы, як атрымаецца. Такім чынам ствараюцца ўмовы для таго, каб у патрэбны час можна было пакараць патрэбнага чалавека.

Андрэй Чапюк. Фота з сацыяльных сетак
Андрэй Чапюк. Фота з сацыяльных сетак

Як вядома, цяпер у многіх камерах у следчых ізалятарах і турмах неверагодная спякотна. Арыштанты ратуюцца ад спёкі як могуць, у тым ліку, з дапамогай вады і мокрых рэчаў. Некаторыя, як праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова, нават губляюць прытомнасць праз недахоп паветра ў камеры. Андрэй ратаваўся ад спёкі мокрым ручніком, але гэта палічылі парушэннем парадку ў СІЗА-1.

Родным пакуль невядома, як быў разгледзены рапарт аб парушэнні парадку ў дачыненні да Андрэя Чапюка. Але гэта можа быць падставай для пакарання яго суткамі ў ШІЗА. 

У чым абвінавачваюць валанцёра?

Валанцёра Праваабарончага цэнтру "Вясна" Андрэя Чапюка затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 2 кастрычніка ў Мінску. Яму прад'яўвілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – удзел у масавых беспарадках. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем, бо «ўся дзейнасць Андрэя Чапюка насіла выключна мірны, праваабарончы характар і была накіраваная на дапамогу людзям, якія пакутуюць за свае палітычныя погляды і перакананні, за абарону сваіх правоў».

28 студзеня стала вядома, штосупраць яго, а таксама супраць палітзняволеным актывістам анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскага-ХанадыАляксандра Францкевіча і яшчэ некалькіх чалавек узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэксу – удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме.

За кратамі Андрэй ужо дзевяць месяцаў. За гэты час яго ўтрымлівалі ў следчых ізалятарах у Жодіне і ў Мінску.

Заклікаем падтрымаць нашага валанцёра лістамі салідарнасці!

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
Андрэю Сяргеевічу Чапюку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства