viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-07-06T18:20:14+0300 2021-07-20T16:37:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэнэт тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 6 ліпеня:

Крымінальны пераслед: Дыскрымінацыя беларускай мовы на судзе? У рубрыцы паглядзім, як праходзіў судовы працэс над гарадзенкай Таццянай Кашко: як крычала суддзя, у чым розніца паміж рускай і беларускай мовамі, што казала дзяржабвінаваўца пра крамы і тэлеграм-каналы, як адрозніваюцца экспертызы Дзяржаўнага камітэту і Цэнтра беларускай культуры і пры чым тут Лукашэнка.

Асоба: сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Зміцер Салаўёў падрабязна распавёў, як яго збівалі пры вобшуку, як спрабавалі дапытаць на сутках і як затрымлівалі ў аэрапорце ўжо пасля пашпартнага кантролю.

“Зараз 37-ы год”, — заявіў Салаўёў следчаму. Праваабаронца рыхтуе заяву да далучэння да крымінальнай справы ў межах універсальнай юрысдыкцыі.

У музычных паўзах — купальскія кампазіцыі ад этна-гурта Sol Abyssorum.

Запіс выпуску слухайце тут:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-07-06_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства