viasna on patreon

Паклёп на генпракурора каштуе дорага: вынесены прысуд Наталлі Красько

2021 2021-07-06T10:04:06+0300 2021-07-06T10:04:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shved-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Швед. Фота: БелТА

Андрэй Швед. Фота: БелТА

У Мінскім раённым судзе 6 ліпеня вынесены прысуд па крымінальнай справе 47-гадовай жыхаркі Бараўлян Наталлі Красько. Яе абвінавацілі у паклёпе на Генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа (арт.188 КК РБ).

Справу разглядаў суддзя Антон Колабаў.

З матэрыялаў следства вынікае, што Красько, з выкарыстаннем мабільнага тэлефона, у публічным чаце Кулуары KYKY, пад постам аб узмацненні адказнасці за экстрэмізм 1 лютага напісала, што “генеральны пракурор – злачынец”. Тым самым распаўсюдзіла несапраўдныя звесткі. Яе неўзабаве затрымалі, у кватэры правялі ператрус, шукалі “стужачкі, сэрцайкі, кветачкі”.

 Андрэй Швед  ацаніў памер маральнай шкоды ў 10 000 рублёў. Просіць пералічыць грошы ў школу-інтэрнат, для дзяцей-інвалідаў.

Суму кампенсацыі суд знізіў на 1 тысячу — цяпер Красько мусіць сплаціць Андрэю Шведу 9 тысяч рублёў.

Прысуд: два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Генпракурор Швед хоча спагнаць з жыхаркі Бараўлян 10 000 рублёў за паклёп

Наталля віну часткова прызнае, кажа, што фраза напісана асабіста ёй, прызнае, што слова негатыўнае, якое можа ганьбіць гонар, але не прызнае, што гэта – паклёп.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства