Мінчука судзяць за ўдзел у Маршы. Пазоў "Мінсктранса" — больш за 60 тысяч рублёў
Суд Першамайскага раёна Мінска пачаў разглядаць справу 45-гадовага Андрэя Абразцова, які абвінавачваецца паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Святлана Чараповіч, бок дзяржабвінавачання падтрымлівае памочнік пракурора Першамайскага раёна Іна Зубко.
Андрэй Абразцоў — юрыст, мае трох непаўнагадовых дзяцей. Быў затрыманы 16 снежня 2020 года, трое сутак правёў у ІЧУ на Акрэсціна. З таго часу і па сённяшні дзень знаходзіцца на волі пад падпіскай аб нявыездзе. Дома ў Андрэя прайшоў вобшук: былі вынутыя камп'ютар, тэлефон, дзве рацыі.
Да гэтага двойчы прыцягваўся па арт. 23.34 КаАП: аднойчы — дзясятага жніўня 2020 года. Тады быў моцна збіты пры затрыманні, потым — ў Кастрычніцкім РАУС. Пасля вызвалення з ІЧУ перахварэў на ковід. Усё гэта эмацыйна паўплывала на яго, таму пайшоў на марш 25 кастрычніка 2020 года. Тады быў затрыманы другі раз і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Па гэтым жа эпізодзе яго затрымалі ўжо ў межах крымінальнай справы.
У чым абвінавачваюць?
Андрэя Абразцова вінавацяць у тым, што 25 кастрычніка ў Мінску "у выкананне заклікаў да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак", з мэтай "публічнага незаконнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці" наўмысна прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак. Удзел быў спалучаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванняў прадстаўнікоў улады, пацягнуў за сабой парушэнне работы транспарту і прадпрыемстваў. Згодна з абвінавачаннем, Андрэй Абразцоў далучыўся да групы грамадзян, парушаў спакой грамадзян, публічна выкрыкваў лозунгі з "нецэнзурнай лаянкай", здзяйсняў громкія плясканні ў ладоні, рухаючыся па праезнай частцы. Таксама ён размахваў рукамі і бела-чырвона-белым сцягам.
Дзейнічаў у загадзя узгаднёнай групе асобаў, усведамляў незаконнасць дзеянняў, аказваў непадпарадкаванне патрабаванням ораганаў улады.
Паводле абвінавачання, віна даказаная паказаннямі Абразцова, сведак, матэрыяламі справы.
Што кажа абвінавачаны?
Паводле прад'яўленага абвінавачання Андрэй Абразцоў віну прызнае.
Ён распавёў, што з сябрам і ягонымі сябрамі сустрэўся ў горадзе. У іх не было забароненай сімволікі, натоўп вёў сябе спакойна. Абвінавачаны расказаў, што не пляскаў у далоні. Ішоў па праезнай частцы, але не ўвесь час, а толькі ад плошчы Бангалор да перакрыжавання вуліц Коласа і Сурганава. Прызнаў, што ўжываў нецэнзурныя выразы, але не ў бок сілавікоў. Супраціву не аказваў.
"Мінсктранс" выставіў пазоў: 62 тысячы 96 рублёў 66 капеек.