viasna on patreon

Жлобін: Спачатку засудзілі бацьку, сёння адправілі ў калонію непаўнагадовага сына Дапоўнена

2021 2021-06-28T15:03:47+0300 2021-06-28T19:44:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна 28 чэрвеня пачаў разгляд крымінальнай справы непаўнагадовага Данііла Калеснікава, якога абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

У гэтым годзе хлопец скончыў 11 класаў сярэдняй школы ў Барысаве.

Суддзя – Мікалай Сяргіевіч, дзяржабвінаваўца – пракурор Панчык.

У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Данііл разам з бацькам Віталём Калеснікавым пайшлі ў цэнтр горада на плошчу. Яны стаялі там разам у счэпцы ў першым шэрагу, разам з іншымі асобамі выкрыквалі лозунгі, перашкаджалі руху грамадскага транспарту. І не толькі...

Спачатку за ўцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства асудзілі бацьку...

Бацьку 4 лютага асудзілі спачатку па артыкулах за хуліганства (арт. 339) і за ўцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства (арт. 172 КК). Бо ў тую ноч нецвярозы бацька ў двары дома ў 17 мікрараёне распачаў бойку з мінаком і ўцягнуў у яе свайго сына.

Пазней, 28 траўня ў судзе Жлобінскага раёна дадалі яшчэ паўгады за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Як стала вядома з матэрыялаў справы, пасля гэтага выпадку маці з бацькам развяліся і яна пераехала жыць з двума сынамі ў Барысаў. Але неўзабаве супрацоўнікі міліцыі вылічылі і сына.

Сведкаў па справе было заяўлена больш за 20 чалавек. Апыталі каля дзесяці - былую класную кіраўніцу, сяброў, як хлопцаў, так і дзяўчат, якім было летась па 15 - 16 гадоў, з якімі ён сазвоньваўся 9 жніўня перад гэтымі мітынгамі.

Віталь і Данііл Калеснікавы.
Віталь і Данііл Калеснікавы.

Жлобінскі аўтапарк матэрыяльных прэтэнзій не прад'яўляў

Таксама апытвалі супрацоўнікаў аўтапарка, паколькі абвінавачванне сцвярджае, што сваімі дзеяннямі Даніла нанёс шкоду рабоце грамадскага транспарту. Сведкі з боку аўтапарка вельмі пазітыўна настроеныя, ніякіх прэтэнзій (у тым ліку і матэрыяльных) да хлопца не маюць. Больш за тое, вадзіцелі аўтобусаў гаварылі, што дарогу перакрылі не удзельнікі акцыі, а супрацоўнікі ДАІ. Пасажыраў позна вечарам было мала і ніхто з іх ніякіх прэтэнзій не выказваў і скаргаў не падаваў. Стратаў аўтапарку нанесена не было. 

Былая настаўніца і сябры характэрызавалі Данііла станоўча: з дзяцінства займаецца хакеем, удзельнічаў у спаборніцтвах, здольнасці ў яго ёсць і таму вучыўся добра, адкрыты, з развітай эмпатыяй. Усе з апытаных сведак казалі толькі добрае.

Адна з апытаных дзяўчат сказала, што ўсе з сацсетак ведалі "что что-то будет, но в этом не надо участвовать" і яна пра гэта гаварыла з Даніілам па тэлефоне 9 жніўня.

Тады пракурорка Панчыц пачала дзяўчыну заблытваць пытаннямі і сказала, што "на допыце, пад час папярэдняга следства, яна гаварыла, што тэлефанавала Даніілу ў той момант, калі ён бег і сказаў дзяўчыне, што ўцякае ад міліцыіі". Дзяўчына спачатку разгубілася, але пасля сказала, што яна такога не памятае і такога не гаварыла. Тады пракурорка сказала, што ў матэрыялах справы ёсць пратакол яе допыту і пад ім напісана "з маіх слоў запісана і мною прачытана". Дзяўчына зноў сказала, што не ведае, як тая фраза туды патрапіла, але яна такога не гаварыла.

Пракурорка Панчыц запатрабавала пакараць Данііла Калеснікава пазбаўленнем волі тэрмінам на паўтары гады ў выхаваўчай калоніі і ўзяць пад варту ў залі суда.

Адвакат катэгарычна супраць. Сказаў, што ў яго практыцы яшчэ не было такога, каб такая установа хоць некага выхавала. Сказаў, што калоніі ламаюць лёсы маладым людзям.

Пасля перапынку суддзя абвяшчае прысуд - адзін год і тры месяцы выхаваўчай калоніі. Калеснікава - арыштаваць у залі суда. Вярнуць асуджанаму веласіпед і тэлефон.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства