viasna on patreon

«Не магу прызнаць злачынства, якога не рабіў», – Бабарыка выступіў з апошнім словам у судзе Аўдыё

2021 2021-06-28T11:58:51+0300 2021-07-06T09:43:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babaryka_new.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўнае абвінавачанне запатрабавала максімальнае пакаранне для палітвязня Віктара Бабарыкі – 15 гадоў пазбаўлення волі. Для астатніх фігурантаў «справы Белгазпрамбанка» абвінавачанне таксама запатрабавала абвінаваўчы прысуд, але менш строгае пакаранне. Нагадаем, што Віктар Бабарыка – адзіны фігурант гэтай справы, які не прызнаў віны і заявіў аб палітычным матыве пераследу яго як патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты і яго сына Эдуарда. 28 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска Віктар выступіў з апошнім словам, піша "Радыё Свабода". У зале паседжанняў сабралася каля паўсотні чалавек, яны віталі Віктара Бабарыка жэстамі – "сарцэйкамі".

«Справа аб паразе ў правах Віктара Бабарыкі» – прамова адваката палітвязня па «справе Белгазпрамбанка»

22 чэрвеня дзяржаўнае абвінавачанне запатрабавала максімальнае пакаранне для палітвязня Віктара Бабарыкі – 15 гадоў пазбаўлення волі.

Палітвязень Віктар Бабарыка, выступаючы ў судзе з апошнім словам, заявіў, што не можа прызнацца ў злачынстве, якога не здзяйсняў.

Бабарыка сказаў, што ён падтрымлівае тое, што гаварылі адвакаты, і спыніцца ў сваёй прамове «на чалавечай сітуацыі». Ён сказаў, што, пражыўшы кавалак жыцця і знаходзячыся ў гэтай клетцы, яму не сорамна за сваё жыццё перад сваёй сям’ёй.

«Мне не сорамна, бо перад рашэннем, прынятым у траўні, яны ведалі, што я не падманьваю».

Паводле Бабарыкі, прызнаючыся ў злачынствах, якіх ён не рабіў, магчыма, ён меў бы нейкія матэрыяльныя выгады:

«Я не магу прызнацца ў злачынстве, якога я не здзяйсняў. Мне не сорамна перад блізкімі, таму што не было дапушчана супрацьзаконных дзеянняў і нават намёку на здзяйсненне супрацьзаконных дзеянняў. Мне не сорамна перад работнікамі банка, таму што быў створаны лепшы банк у краіне».

Паводле Бабарыкі, за 25 гадоў працы яны не пачулі, што мусяць рабіць нейкія дзеянні.

«Што б яны ні казалі, я ў гэта дагэтуль ня веру. Я ім нічога не казаў і іх не падманваў».

Яму не сорамна і перад кліентамі: «Не сорамна перад тымі, хто паверыў мне і стаў сябрам штабу», — сказаў Бабарыка.

Паводле яго, тое, што яны зрабілі, ацэньваецца ў мільёны даляраў, і яны за гэта нічога не атрымалі.

Ён сказаў, што сотні тысяч, хто паставіў подпісы, верылі, што можна пабудаваць краіну з агульначалавечымі каштоўнасцямі.

«Я сумленны перад імі», — сказаў ён.

Бабарыка сказаў, што яму складана даведацца пра ацэнку людзей, ці сорамна ім за яго, бо ён цягам году знаходзіцца ў СІЗА, у ізаляцыі, у яго няма доступу да інфармацыі, да яго даходзіла няшмат лістоў. Але ён разумее, што бальшыня сяброў штабу працягнулі пачатае.

Гэтыя людзі, паводле Бабарыкі, ахвяравалі матэрыяльнымі дабротамі, свабодай і жыццём.

«Я ўпэўнены, што быў сумленны і не зрабіў ніякіх дзеянняў супраць законаў Беларусі», — сказаў ён.

Бабарыка таксама сказаў, што ня ведае меркаванняў супрацоўнікаў банку, але тыя, хто выступаў, не казалі, што ім было сорамна працаваць. Ён сказаў, што ня ведае думак сяброў і блізкіх, але іх сваякі таксама не адчувалі непавагі да мяне:

«Я ведаю ацэнку, якую паставілі мне дзеці: за тату ня сорамна».

Паводле Бабарыкі, жыццё — маратон, і на гэтай дыстанцыі іншы раз даводзіцца рабіць выбар. Ён сказаў, што мы робім не для сябе, а для дзяцей. Ён пажадаў, каб «на гэтай дыстанцыі вы пачулі тую ж думку, што ім за вас ня сорамна».

Суддзя адзін раз перапыніў прамову, маўляў, Бабарыка гаворыць не па справе. У канцы прамовы прысутныя горача запляскалі ў далоні. Пасля выступу Віктара Бабарыкі пачалі гаварыць свае «апошнія словы» іншыя абвінавачаныя. Людзі ў двары суду дачакаліся адвакатаў Віктара Бабарыкі і сустрэлі іх апладысментамі.

Падтрымка Бабарыкі ў судзе 28 чэрвеня
Падтрымка Бабарыкі ў судзе 28 чэрвеня

Прысуд па справе будзе абвешчаны 6 ліпеня ў 10:00.

«Не магу прызнаць злачынства, якога не рабіў», – Бабарыка выступіў з апошнім словам у судзе

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства