viasna on patreon

У Брэсце абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў за "распальванне варожасці"

2021 2021-06-07T12:02:03+0300 2021-06-07T12:02:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/burin_v_130.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзіслаў Бурын, скрыншот з відэа МУС

Уладзіслаў Бурын, скрыншот з відэа МУС

Сёмага чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў Уладзіславу Бурыну па крымінальнай справе аб распальванні варожасці, паведамляе "Брэсцкая Вясна". Суддзя Мікалай Сянько прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 130 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі (столькі і запытвала дзяржабвінаваўца Бялт). З улікам неадбытай часткі пакарання па іншаму прысуду (ён быў раней асуджаны за махлярства), сумарнае пакаранне будзе складаць чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце групы "Карнікі" мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх, згодна з лінгівістычнай і псіхалагічнай экспертызам, "негатыўна ацаніў" і "падахвочваў да незаконных крымінальных дзеянняў" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, вайскоўцаў, дзяржаўных служачых і іх сем'яў.

На судзе паведамленні цалкам не зачытваліся, але ў некаторых было параўнанне ўкраінскіх пратэстаў і беларускіх. Частка паведамленняў былі рэпостамі.

Абвінавачаны Бурын на судзе заявіў, што прызнае віну цалкам. Пры гэтым адзначыў, што частка паведамленняў ён не напісаў сам, а толькі пераслаў гатовае. Таксама мужчына выдаліў свае паведамленні з чатаў праз два тыдні - "зразумеў, што няправільна напісаў", скінуў тэлефон да завадскіх наладаў.

Бурын знаходзіцца пад вартай з восьмага лютага.

"Балаклава не ўратуе нікога". У Брэсце судзяць жыхара Баранавічаў па артыкуле за "распальванне варожасці"

У Брэсцкім абласным судзе разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Баранавічаў Уладзіслава Бурына. Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў телеграм-чаце групы "Карнікі" мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх "негатыўна ацаніў" і "падахвочваў да незаконным крымінальных дзеянняў" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, ваенных, дзяржаўных службоўцаў і іх сем'яў, піша "Брэсцкая Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства