viasna on patreon

Прысуд Думанскаму: Абразіць амапаўца не хацеў, але паўтары гады "хатняй хіміі" атрымаў

2021 2021-05-24T17:06:57+0300 2021-05-24T17:06:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_frunzenskogo_rayona__tutby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Фрунзенскага раёна. Фота: tut.by

Суд Фрунзенскага раёна. Фота: tut.by

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 24 траўня вынес прысуд Андрэю Думанскаму, якога абвінавацілі ў абразе супрацоўніка АМАПу.

Санкцыі артыкула 369 Крымінальнага кодэксу за абразу прадстаўніка ўлады прадугледжваюць пакаранне грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў.

Справу разглядала суддзя Юля Блізнюк, дзяржабвінавачанне прадстаўляе пракурор Касьянчык.

Пацерпелы па справе - радавы ўзвода аператыўна-баявога прызначэння АМАП УУС Мінгарвыканкама Віталь Фёдараў.

Па матэрыялах справы, нехта Б. вывесіла скрыншот інфармацыі аб пацярпелым з ТГ са сваім каментаром, што "нарадзіўся ў горадзе Крупкі, і такой працай зарабіў сабе на кватэру...".

Адкаменціў чужы камент з абразай амапаўца: пракурор просіць паўтары гады "хатняй хіміі"

У спрэчках адвакат адзначыла, што 7 снежня была праведзена экспертыза, у якой гаворыцца, што немагчыма ўсталяваць, ці адносіцца дадзены каментар канкрэтна да "пацярпелага".

Абвінавачаны Думанскі пакінуў пад гэтым постам каментар з аднаго слова, якое пацярпелы палічыў за абразу.

Як патлумачыў Думанскі, ён перачытваў стужку FB і ўбачыў пост. Ягоная жонка працуе ў органах МУС бухгалтарам, але яе прозвішча таксама выкладвалі ў агульным спісе.

Таму, калі ўбачыў адзін грубы каментар пад гэтым постам, ён не вытрымаў і пакінуў свой каментар да гэтага чалавека.

Пракурор Касьянчык запрасіла для Андрэя Думанскага адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Суддзя Юля Блізнюк абвясціла прысуд, такі, які запрасіла адвінавачванне: адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу "хатняя хімія".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства