viasna on patreon

Лідэр незалежнага прафсаюза "Белшыны" асуджаны на паўтары гады "хатняй хіміі"

2021 2021-05-18T11:26:25+0300 2021-05-18T11:27:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gurlo-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гурло. Фота з сацыяльных сетак.

Сяргей Гурло. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Бабруйскага раёна 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе старшыні бабруйскай філіі Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргея Гурло.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Мужчыну абвінавачвалі у абразе двух супрацоўнікаў міліцыі і судзілі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Нібыта ён, у каментарах у сацыяльных сетках, негатыўна выказаўся аб супрацоўніку УУС Бабруйскага гарвыканкама і амапаўца.

Да суда мужчына быў пад падпіскай аб нявыездзе і неразгалошванні таямніцы следства.

Пасля 10 жніўня 2020 года яго некалькі разоў затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

Сёння ў судзе быў агучаны прысуд: паўтары гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу “хатняя хімія”.

Сяргей Гурло таксама павінен выплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры дзвюх тысяч рублёў.

Пасля суда прафсаюзны актывіст паведаміў, што сваёй віне не прызнае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства