Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"
У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб) і падпал аўтапакрышак.
Справу разглядаў суддзя Аляксандр Семянчук.
Усяго па справе праходзіла дзесяць чалавек.
Ім ставяцца ў віну некалькі эпізодаў: вывешванне пудзілаў у розных месцах горада, закідванне яйкамі і камянямі апорнага пункту міліцыі, падпал ноччу на бязлюднай вуліцы аўтамабільных пакрышак, размаляваны кіёск "Табакерка". Усё гэта расцэнена як "злоснае хуліганства" (ч. 2 арт. 339 КК), "асабліва злоснае хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК). Таксама ставіцца ў віну злачынства па ч. 1 ст. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносінаў) за замыканне чыгуначных рэек металічнай дротам.
Да 5 гадоў калоніі: у Берасці працягваецца суд па блакаванні чыгункі і вывешванне пудзілаў
Суддзя Семянчук 18 траўня прызнаў усіх вінаватымі і вынес наступныя пакаранні:
Камбуль Яўген - 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму;
Сяргей Сіліч - 4 гады калоніі агульнага рэжыму;
Сілюк Максім - 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
Пыцель Максім - 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
Сыраватка Вольга - 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
Барынава Наталля - 1 год калоніі агульнага рэжыму;
Муратава Аліна - 1 год калоніі агульнага рэжыму;
Красоўскі Сяргей - 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
Кацюбка Уладзімір - 1 год 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
Сілянок Марына - 1 год 6 месяцаў "хіміі".
За якія дзеянні іх прызналі вінаватымі:
- блакаванне рэек з дапамогай дроту;
- размалёўванне кіёска "Табакерка";
- вывешванне некалькіх пудзілаў. На іх былі лісты з надпісамі "мент", "АМАП", " хлус нумар адзін";
- падпал ноччу на пустой дарозе 3 пакрышак;
- закідванне яйкамі і камянямі апорнага пункта міліцыі;
- нанясенне "пратэстных" надпісаў на плот ("97%", "Верым, можам, пераможам", "не фашызму" і іншых).