viasna on patreon

"Масавых беспарадкаў не было, а арганізатар ёсць?" Пракурор патрабуе пакараць палітзняволенага члена ІГ Бабарыкі 5,5 гадамі калоніі

2021 2021-05-17T17:47:56+0300 2021-09-01T17:15:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kapanec_mini.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца справа палітвязняволенага члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца. За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342. Сяргея абвінавачваюць у дапамаганні Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у арганізацыі масавых беспарадкаў, што выявілася ў перадачы ў бот тэлеграм-канала, прызнанага на дадзены момант экстрэмісцкім, тэкставай інфармацыі і відэа аб перамяшчэнні спецтэхнікі сілавікоў 9 жніўня, а таксама ў распаўсюдзе ўлётак, перададзеных яму Юрыем Васкрасенскім і каардынаванні руху людзей ад ГЦ «Спектр» да адміністрацыі Першамайскага раёна пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання 9 жніўня. Таксама Капанца судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту 10 і 11 жніўня на вуліцы Прытыцкага і праспекце Пушкіна ў Мінску.  Палова судовага працэсу прайшла ў закрытым рэжыме праз вывучэнне матэрыялаў з экстрэмісцкага тэлеграм-канала. Справу палітвязня разглядае Вікторыя Шабуня, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў Арцём Цвяткоў. Сёння, 17 траўня, у судзе адбыліся судовыя спрэчкі, дзе пракурор Іван Процкі запрасіў для палітвязня 5,5 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. "Вясна" назірае за судовым працэсам і распавядае абставіны гэтай справы.

Паводле версіі абвінавачвання, Сяргея Капанца абвінавачваюць у тым, што ён "у выкананне публічных заклікаў у інтэрнэце аказаў садзейнічанне ва ўдзеле 9 жніўня і наступных днях у загадзя спланаваных пад выглядам масавых мерапрыемстваў беспарадкаў і дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Так, ён "дзейнічаючы ўзгоднена з групай асоб [пры гэтым, на лаве падсудных – адзін Капанец] з мэтай збору на адным участку максімальна магчымай колькасці агрэсіўна настроеных асоб, якія жадаюць выказаць нязгоду, для стварэння масавасці ўдзельнікаў беспарадкаў" размясціў на вуліцы Ложынскай і ў фэйсбуку аб'явы-улёткі наступнага зместу:

"Дорогие соседи! Приглашаем вас принять участие в подведении итогов президентских выборов. Собираемся в 20.30 у ТЦ «Спектр» (метро Уручье). Обсудим итоги и решим, как жить дальше".

Таксама, паводле версіі абвінавачвання, Капанец перадаў у бот тэлеграм-канала Сцяпана Пуцілы, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, звесткі (тэкст і відэа) аб перамяшчэнні спецыяльнай тэхнікі супрацоўнікаў АУС, а менавіта тэкставае паведамленне наступнага зместу:

"14.21: Калона рушыла ў горад з боку Уручча.
15.13: Вялікая колькасць аўтазакаў з супрацоўнікамі ўнутры, аўтобусы".

З абвінавачвання вынікае, што перададзеная інфармацыя выкарыстоўвалася Сцяпанам Пуціла і Раманам Пратасевічам "у кіраўніцтве і каардынацыі супрацьпраўных дзеянняў удзельнікаў масавых беспарадкаў у Беларусі, у тым ліку ў горадзе Мінску і іх перамяшчэнне па горадзе Мінску".

Таксама Капанца абвінавачваюць у перадачы відэа з калонай спецтэхнікі рэдакцыі Пуцілы, якое той потым выкарыстаў на сваім канале ў некалькіх пастах з надпісамі:

«Ментов и военных свозят в Минск. А что это значит? Это значит, что регионы сегодня покажут, что столица — это далеко не вся Беларусь и протестный запал есть не только там», «В Уручье встречают колонну транспорта карателей, стянутых из регионов», «Вся военная техника в Минске, а это значит, что у регионов полная свобода действий. Если вы живёте не в областных центрах, то не забываем выходить сегодня в 20:00 на центральные площади ваших городов».

Пасля гэтага, па версіі абвінавачвання, Капанец выступіў арганізатарам масавага мерапрыемства каля ГЦ "Спектр" у 20:30, каардынаваў шлях ад "Спектру" да Адміністрацыі Першамайскага раёна, што "адпавядала заклікам да ажыццяўлення масавых беспарадкаў", размешчаных у телеграм-канале Пуцілы, які заклікаў збірацца ў раённых Адміністрацыях. Так, паводле версіі абвінавачвання, Сяргей Капанец аказаў дапамаганне Сцяпану Пуціла, Раману Пратасевічу і іншым асобам у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады, гэта значыць здзейсніў злачынства па ч. 6 арт. 16 і ч.1 арт. 293 КК.

Таксама Сяргея Капанца абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту 10 і 11 жніўня на вуліцы Прытыцкага і праспекце Пушкіна ў Мінску, што выявілася ў блакаванні дарог, выкрыкванні ім лозунгаў, здзяйсненні гучных воплескаў рукамі, аказванні відавочнага непадпарадкавання законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. Пракурор пералічыў каля дзясятка транспартных сродкаў, рух якіх быў парушаны вечарамі 10 і 11 жніўня амаль на чатыры гадзіны. Пры гэтым, сума шкоды "Мінсктрансу" не называецца.

Сяргей Капанец віну не прызнаў па двух артыкулах.

Перадаў у бот звесткі аб перамяшчэнні спецтэхнікі 9 жніўня. Палітвязня Капанца судзяць за дапамаганне ў арганізацыі беспарадкаў

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца справа палітвязняволенага члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца.

Што адбывалася на судзе 17 траўня?

"Вясна" падрабязна апісвала, што адбывалася раней на судзе над палітзняволеным Сяргеем Капанцом. Сёння, 17 траўня, суд працягнуўся. Палова судовага працэсу прайшла ў закрытым рэжыме праз вывучэнне матэрыялаў з экстрымісцкага тэлеграм-канала. 

На судзе ў адкрытым рэжыме дапрасілі сведку-пенсіянерку Алу. Яна распавяла, што да ночы з 10 па 11 жніўня з Капанцом не была знаёмая. На судзе сказала, што ён яе выратаваў. Жанчына распавяла, што ўвечары 10 жніўня была ў краме "Алмі" на Прытыцкага на "Каменнай горцы". 

"ішла з "Алмі", хацела ісці ў пераход, але ён быў зачынены. Перада мной было воблака, я не зразумела, што гэта. і тады Сяргей мне крыкнуў: "Сыходзьце ў бок, гэта пярцовы газ.Калі б ён мне гэта не крыкнуў, я б пайшла ў гэтае воблака і не ведаю як бы гэта адбілася на маім здароўі. Я была тады ў шокавым стане, дрэнна разумела, што адбываецца. Гэта было каля 23:30", — распавяла Ала.

Юрый Васкрасенскі, які з'яўляецца фігурантам гэтай справы, так і не з'явіўся ў суд. Суддзя вырашыла скончыць судовае следства без допыта гэтага сведкі.

Судовыя спрэчкі

На працэсе быў заменены прокурор з Арцёма Цвяткова на намесніка пракурора Цэнтральнага раёна г. Мінска Івана Процкага. Падчас судовых спрэчак ён заявіў, што віна Сяргея Капанца па ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса цалкам даказаная. На яго думку, віна даказваецца пратаколамі агляду месцаў здарэнняў, вывучэння тэлефона абвінавачанага, знойдзенымі там фотаздымкамі, на якіх відаць, як Капанец ідзе на чале калоны, копіямі дакументаў з Мінсктранса аб прастоі транспарта, звесткамі Мінгарвыканкама аб адсутнасці дазволу на правядзенне масавых мерапрыемстваў, копіямі матэрыяламі з экстрэмісцкага тэлеграм-канала. Змякчальнымі абставінамі прызналі наяўнасць малалетняга дзіцяці і добрых характарыстык. Абцяжарваючымі — тое, што дзеянні былі зробленыя групай асобаў і па папярэдняй змове. Такім чынам, дзяржабвінаваўца прапанаваў суду пакараць Сяргея пяці гадамі і шасцю месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Адвакат Капанца ў судовых спрэчках звярнула ўвагу, што Сяргей не прызнаў віну і актыўна даваў паказанні. Таксама абарона палітвязня падкрэсліла, што Васкрасенскі пацвердзіў, што распаўсюд улётак рабіўся па яго ўказанні. Пры гэтым, ні адзін са сведак не бачылі як Капанец размяшчаў гэтыя ўлёткі.  Яму было не зручна адмовіць Васкрасенскаму і ён узяў частку ўлётак. Фатаграфія, зробленая самім Капанцом, на фоне ўлёткі не пацвярджае, што менавіта ён наклеіў гэтую ўлётку. Адвакат звярнуў увагу, што 9 жніўня Капанец не мог адправіць паведамленні ў экстрэмісцкі тэлеграм-канал, бо ў гэты час не было ў Мінску інтэрнэту.  Таксама Васкрасенскі падчас следства растлумачыў, што Капанец не з'явіўся на збор каля "Спектру" 9 жніўня адразу, таму не мог заклікаць сабрацца. Не прымаў Капанец удзелу і ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, бо ён знаходзіўся са сведкамі на станцыі метро "Каменная горка", а не на "Пушкінскай". Транспарт не ажыццяўляў рух, таму не давалася магчымасць дабрацца да Пушкінскай ні пешшу, ні бегам.

Адвакат просіць прызнаць Сяргея Капанца невінаватым па ўсіх артыкулах у сувязі з адсутнасцю складу злачынства.

"Я вельмі раўніва ўспрыняў тое, як Цэнтрвыбаркам выкрасліў палову галасоў за Бабарыку". Апошнія словы палітвязня Сяргея Капанца

"Вы ведаеце, да 2020 года, я наогул не хадзіў на выбарчыя ўчасткі. Не тое, што не галасаваў, я наогул не хадзіў. У 2020 годзе, калі я даведаўся, што Віктар Дзмітрыевіч Бабрыка збіраецца вылучаць сваю кандыдатуру, а я з ім знаёмы па працы і ведаю яго, як прыстойнага і сумленнага чалавека, для мяне было прынцыповае пытанне ў законнасці. Мы не можам папракаць у агрэсіі, непадпарадкаванні і невыкананні закона, самі не выконваючы законы, нават тыя законы, якія не адпавядаюць здароваму сэнсу. І калі я пачуў са штаба, што ні пры якіх умовах не будзе здзяйсняцца агрэсія і супрацьпраўныя дзеянні, то я стаў сябрам ініцыятыўнай групы. І ў далейшым я ні разу не шкадаваў, што зрабіў гэта, таму што Віктар Дзмітрыевіч па-ранейшаму застаўся тым чалавекам, якога я ведаў шмат гадоў таму: прыстойным, сумленным і ўважлівым. Летась ад каранавіруса памерла наша мама, і Дзмітрый Віктаравіч знайшоў магчымасць патэлефанаваць, выказаць спачуванне і прапанаваць матэрыяльную дапамогу, хоць сам быў заняты паездкамі па рэспубліцы. Я вельмі ўдзячны штабу за тое, што ў гонар нашай мамы ўсю выбарчую кампанію, калі ажыццяўляўся збор подпісаў, было прынята рашэнне лічыць сімвалічны голас маёй мамы пры папярэднім падліку галасоў. Таму я вельмі раўніва ўспрыняў тое, як Цэнтрвыбаркам выкрасліў палову галасоў за Дзмітрыя Віктаравіча Бабарыка, таму што я ведаю, як людзі ставіліся да гэтых подпісаў, якія мы збіралі.

У рускай мове ёсць выдатнае слова:"Апаслівы". Гэтым словам называлі дачку Пятра і Лізаветы. У гэтай кампаніі я быў вельмі апаслівы. Я разумеў, што, калі я зраблю хоць найменшае супрацьпраўнае дзеянне, я буду размазаны па сценцы. Таму я ўлічваў слова "апаслівы" пры кожным сваім дзеянні...

Пастанова ў якасці абвінавачанага як публікацыя "Савецкай Беларусі"

Калі я знаёміўся з пастановай у якасці абвінавачанага, датаванага 18.03.2021, я некалькі разоў перачытаў і ў мяне было ўражанне, што я чытаю нейкую публікацыю "Савецкай Беларусі" — настолькі тут было ўсё маніпулявана, падтасавана, сфабрыкавана і велізарная колькасць жаданага выдадзена за сапраўднае. Я так разумею, што маё абвінавачанне будавалася на трох эпізодах. Першы эпізод тычыўся майго паведамлення ў телеграм-канал. Гэта не дапамаганне, гэта трызненне — паведаміць у 15:03, што было ў 11:30. Пра інтэрнэт я ўжо проста маўчу: калі па ўсёй краіне не працуе інтэрнэт, то вінаваціць чалавека ў дапамаганні з дапамогай сацсетак... Што тычыцца 9 жніўня, то я разумею задачы, якія перад сабой ставіла КДБ: знайсці арганізатараў масавых беспарадкаў, гэта ўваходзіла ў іх планы. Вырашылі прызначыць мяне. Калі перадалі справу ў Следчы камітэт, то яны зрабілі вельмі правільна —  адправілі запыты ў РУУС 9 жніўня па факце масавых беспарадкаў 9-11 жніўня, колькі ўдзельнічала ў акцыях і колькі было затрымана, у тралейбусныя паркі аб пашкоджанай тэхнікі ад "Спектру" да "Усходу". Там ні затрыманых, ні пашкоджанага транспарту не было. Гэта значыць масавых беспарадкаў не было, а арганізатар ёсць? і самы цікавае пытанне: чаму ў матэрыялах справы адсутнічаюць фатаграфіі правакатараў? Чаму ніхто не вывучае паказанні, якія я даваў падчас следства? Больш за тое, я казаў, што нас суправаджаў супрацоўнік РУУС [9 жніўня са "Спектру" да "Усходу"], але хоць хто-небудзь праверыў гэтую інфармацыю? Улічваючы тое, што гэтыя людзі дзякавалі ў тым, што я аказаў садзейнічанне, што ні аднаго складзенага пратаколу не было. Супрацоўнікі РУУС кажуць "дзякуй", што ўсё прайшло вось так. Я думаю, што абвінавачваць мяне ў нейкай дапамозе арганізацыі масавых беспарадкаў — трызненне.

Што тычыцца 10 жніўня, то я нават сабе выпісаў цытату. Я нядаўна чытаў Салжаніцына і вось, што там напісана: Testis unus, testis nullus (адзін сведка — не сведка). Гэта пісаў Аляксандр Салжаніцын пра рэпрэсіі 1937 года. Дык пытанне, на чым грунтуюцца вашы паказанні, што я знаходзіўся 10 жніўня на станцыі метро "Пушкінская"? На даносе майго суседа, якому паабяцалі свабоду і які гатовы быў напісаць усё, што заўгодна. Перада мной такі ж ліст у КДБ ляжаў два дні, але ў мяне хапіла сумлення не напісаць гадасці ні на каго. А ён напісаў гэта і падкінуў мае фатаграфіі. Гэта фота з айфона, а не з майго тэлефона. і не дарма я прасіў аб экспертызе — я ведаю, аб чым я кажу... 

Высокі суд, як я ўжо казаў, летась так атрымалася, што мае бацькі захварэлі каранавірусам і памерла наша мама. Тату ўдалося выратаваць... А яшчэ я хацеў бы сказаць аб сваім сыне. Вы не ўяўляеце, наколькі мы з жонкай былі рады бачыць, як хлапчук з простага вясковага хлопца ператварыўся ў прыгожага хлопца, інтэлектуала. Гэта хлапчук, якім мы вельмі ганарымся. 20 траўня ў маёй жонкі Дзень нараджэння. Карыстаючыся выпадкам, хачу ёй сказаць вялікі дзякуй".

Прысуд будзе абвешчаны 18 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства