Палітзняволенага капітана Генштаба Дзяніса Урада асудзілі да 18 гадоў калоніі
Вярхоўны суд 14 траўня асудзіў палітзняволенага вайскоўца Дзяніса Урада да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за здраду дзяржаве. Таксама яго пазбавілі звання. Суд праходзіў у "закрытым" рэжыме.
Прысуд уступіў у сілу з моманту абвяшчэння. Абскарджанню, апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае.
Дзяніса Урада ўзгадвалі ў фільме АНТ "Манкурты". Яго вінавацілі ва "ўцечках інфармацыі". Па інфармацыі праўладных СМІ, 14 сакавіка на дзяжурстве Дзяніс Урад сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны і "адправіў польскаму тэлеграм-каналу".
Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Дзяніса Урада і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго:
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці аб прызнанні Дзяніса Урада палітзняволеным
Дзянісу Ураду 29 гадоў, ён жанаты, ёсць дзіця. Родам капітан з Расонаў Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Ваеннай акадэміі на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, які скончыў у 2014 годзе.