viasna on patreon

Палітвязень Аляксандр Раентаў адмовіўся даваць паказанні

2021 2021-05-07T16:08:10+0300 2021-05-07T17:11:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/raentau_12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Раентаў у судзе.

Аляксандр Раентаў у судзе.

Суд Фрунзенскага раёну Мінска працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязня Аляксандра Раентава. Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342. і ч.2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу.

Справу разглядае суддзя Млечка. Бок абвінавачання падтрымлівае пракурор Таратынка. Пацярпелыя — Хоміч, Дзмітрый Агіевіч, Андрэй Свядыш.

У Мінску пачалі судзіць палітвязня Аляксандра Раентава

Палітвязень не прызнае віну

Палітвязень адмовіўся даваць паказанні.

Пацярпелы Агіевіч, які пазнаў сябе на запісы з камер відэаназірання ў тралейбусе, не памятае, ці штурхаў яго Раентаў, ці прымяняў іншае ўздзеянне на яго. Іншыя пацярпелыя выказаліся на мінулым паседжанні.

Размовы па тэлефоне і ў чаце

Сярод пісьмовых матэрыялаў справы — паведамленні ў чаце "Палігон" за жнівень карыстача Алекс, сярод якіх:

"Перекрываем дороги, люди не должны доехать до работы. Надо бархатную революцию делать, это всегда лучше, чем когда льется кровь на улицах".

"Продолжаем мирные протесты, ничего не боимся. Выходит абсолютно каждый, настал час".

"Я сидел 15 суток. Не страшно. А вы дальше бойтесь и думайте, что кто-то будет делать всё за вас".

"Лучшее решение было, посидеть месяц дома, так нет все работают".

Падчас аператыўна-вышукных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што Раентаў сустрэўся яшчэ з 13 людзьмі: яны накіраваліся да вуліцы Някрасава, дзе выйшлі на дарогу і заблакавалі рух транаспарту. 

На дысках з відэазапісам бачна, як калона — каля чатырохсот чалавек — рухаецца па праезнай частцы. Сярод іх — Аляксандр Раентаў. Прагледзелі і відэа, на якім палітвязень гуляе па горадзе у кампаніі невялікай групы. Таксама былі зачытаныя размовы Раентава па тэлефону: 15 лістапада ён знаходзіўся каля плошчы Пераменаў, 22 лістапада — выствятляў абстаноўку ў горадзе, пытаўся, дзе знаходзіцца калона. 

Падчас агляду відэаматэрыялаў з залі суда выдалілі Ніну Багінскую, якая прыйшла падтрымаць палітвязня: не вытрываўшы, яна пракаментавала відэа: "Адно і тое ж паказваюць — ну, гуляюць людзі".

Таксама былі прагледжаныя запісы з тралейбуса і скрыншоты з яе і ліставання з рознымі карыстачамі чата Калодзішчаў і "Палігон", фотаздымкі Раентава з бела-чырвона-белым сцягам і сімвалам "Віктары".

Згодна з інфармацыяй "Мінсктранс", парушэнняў работы транспарта 15 лістапада не было.

На паседжанні пятага траўня ў Раентава не было асадкі: яму давялося пісаць стрыжнем. На пытанне, чаму не далі асадку, канваір адказаў, што так сказаў начальнік. "Калі хочаце, скардзіцеся яму".

Што кажуць сведкі?

Вікторыя Акуленка таксама знаходзілася ў чаце "Палігон". Яна распавяла, што там абмяркоўваліся побытавыя пытанні суседзяў. Ёй невядома, ці ўдзельнічаў Раентаў у мерапрыемствах і ці з'яўляўся ён адміністратарам чата.  

Таццяна Карсакова пацвердзіла накіраванасць чата: яны з Аляксандрам пазнаёміліся, калі дапамагалі шматдзетнай сям'і пагарэльцаў. Яна распавяла, што пра затрыманне Раентава даведалася з чата. Таксама яна ўдакладніла, што ў чаце было некалькі чалавек з нікам Алекс.

Вікторыя Кляўс распавяла, што пазнаёмілася з Раентавым на дзіцячай пляцоўцы, не памятае, каб ён абмяркоўваў палітычную сітуацыю ў краіне. Чат "Палігон" ёй не знаёмы. Палітвязня яна называла Алексам.

Усе сведкі сказалі, што не чулі, каб абвінавачаны схіляў да грубага парушэння грамадскага парадку.

Разгляд справы працягнецца 12.05 а 14.15. Адбудуцца спрэчкі бакоў. "Вясна" працягвае назіраць за справай з дапамогай валанцёраў.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства