viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-04-27T14:38:25+0300 2021-12-15T14:04:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 27 красавіка:

Падзея: 26 красавіка праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначыла сваё 25-годдзе. З гэтай нагоды прадстаўнікі арганізацыі ўзгадваюць пра тое, як яна развівалася, а таксама пра цяперашні грамадска-палітычны стан у Беларусі падчас узмацнення рэпрэсій.

Крымінальны пераслед:  Юрысты і аналітыкі “Вясны” падрыхтавалі даклад “Крымінальны пераслед па палітычных матывах. Беларусь 2020-2021 года”. Прэзентаваны ён быў у дзень народзінаў “Вясны”. Якія галоўныя высновы зрабілі правабаронцы, прааналізаваўшы 150 крымінальных судоў?

Асоба: Марфа Рабкова, Марыя Каленік, Анжаліка Борыс, Антаніна Канавалава ды інш—з імі праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская тыдзень правяла ў адной камеры СІЗА-1. Як яны жывуць і як чакаюць суда? Што думаюць пра свой пераслед? Дзе лепей сядзець — на Акрэсціна ці на Валадарцы?

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні розных гуртоў:

  • AKUTE – Вечная вясна
  • Rahis – Вясна
  • S°unduk – Вясна
  • Sciana – Вясна.by
  • Віктар Шалкевіч – Вясна-Блюз

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2021-04-27_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства