viasna on patreon

За падпал "Табакеркі" ў Жодзіна - тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

2021 2021-04-26T13:02:31+0300 2021-05-03T11:56:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/laukaicis-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд горада Жодзіна 26 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Сяргея Лаўкайціса. Яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Справу разглядаў суддзя Іван Грышкевіч, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Дзмітрый Ярашэвіч.

Згодна з прад'яўленым абвінавачваннем Лаўкайціс 5 снежня, у перыяд часу з 23.15 па 23.23 гадзін, знаходзячыся ў грамадскім месцы ў г. Жодзіна, з хуліганскіх меркаванняў здзейсніў наўмысныя дзеянні, якія суправаджаліся пашкоджаннем чужой маёмасці.  Папярэдне падрыхтаваў не менш чым у 4 пластыкавых бутэльках лёгкаўзгаральную гаручую сумесь, якой наўмысна абліў з тыльнага боку гандлёвы кіёск "Табакерка” і падпаліў, у выніку чаго адбылося ўзгаранне, якая пашкодзіла маёмасць ЗАТ "Энэрга-ОІЛ".

Лаўкайціса затрымалі адразу ж, “Табакерку” патушылі.

zhodzina-tabakerka-1.jpg
Спаленая "Табакерка". Фота: СК РБ.

Тым самым быў нанесены матэрыяльны ўрон на агульную суму 341 рубель 12 капеек, што склала на момант здзяйснення злачынства 12,63 базавых велічынь.

Сваю віну сяргей Лаўкайціс прызнаў цалкам і раскайваецца ў здзейсненым.

Сёння дзяржабвінаваўца запрасіў для абвінавачваемага тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Адвакат заявіў, што гэтае злачынства стала вынікам аператыўнага эксперыменту і  папрасіў даць пакаранне без рэальнага зняволення.

У судзе быў абвешчаны перапынак для прыняцця рашэння.

Суддзя Грышкевіч вынес прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства