viasna on patreon

За перавезеныя покрыўкі палітвязень Аляксандр Геджадзэ асуджаны на 3 гады калоніі

2021 2021-04-20T14:36:36+0300 2021-04-20T14:40:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gedzadze_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Геджадзэ пад канвоем

Аляксандр Геджадзэ пад канвоем

У судзе Фрунзенскага раёна 20 красавіка быў агучаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да палітычнага зняволенага, грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ. Палітвязня абвінавацілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Андрэй Млечка пакараў яго трыма гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму.

Крымінальная справа на Аляксандра Геджадзэ была ўзбуджана за тое, што ён на каршэрынгавым аўто перавёз покрыўкі, з якіх потым на дарозе ў жылым комплексе «Каскад» былі збудаваныя барыкады. Гэта адбылосяь ўвечары 12 кастрычніка. У той дзень на "Маршы пенсіянераў" у Мінску супраць пратэстоўцаў былі ўжытыя газ, светлашумавыя гранаты і іншыя спецсродкі, і ў адказ на гэта людзі ў многіх раёнах сталіцы выйшлі на вечаровыя акцыі пратэсту. 

Аляксандра затрымалі 27 кастрычніка, і да суда ён знаходзіўся ў СІЗА-1 на Валадарскага. Мужчыну прызналі палітычным зняволеным. 

Геджадзэ сваю віну прызнаў часткова. На судзе ён не адмаўляў, што перавозіў покрыўкі, але казаў, што не ведаў, для чаго іх будуць выкарыстоўваць. Да пачатку слуханняў па справе палітвязень кампенсаваў пазоў ад МНС на пакрыццё шкоды ў памеры 66,36 рублёў.

Пракурор запрасіў пакараць палітвязня трыма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд і вынес суддзя.

Перавёз покрыўкі — трапіў пад крымінальны артыкул. Судзяць палітвязня Аляксандра Геджадзэ

У судзе Фрунзенскага раёна разглядаецца крымінальнай справы ў дачыненні да палітычнага зняволенага, грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ. Яго абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) – а менавіта ў тым, што на машыне перавёз покрыўкі, з якіх потым былі збудаваныя барыкады на раённай акцыі пратэсту ў жылым комплексе «Каскад» увечары 12 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства